Партызанскі раён (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Партызанскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус унутрыгарадзкі раён
Уваходзіць у Менск
Улучае
Дата ўтварэньня 8 красавіка 1977 (46 гадоў таму)
Старшыня Адміністрацыі Дзяніс Аўсяньнікаў
Насельніцтва (2009) 97 592
Нацыянальны склад 76% беларусы
Плошча 64,6 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 207 м[1]
Партызанскі раён у абрысах Менску
Партызанскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Паштовыя індэксы 220009[2], 220034 220037[2], 220038[2], 220046[2], 220071[2], 220088[2] і 220138[2]
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Партызанскі раён — адміністрацыйны раён Менску на ўсходзе гораду. Насельніцтва раёну складае 97,592 чалавек (перапіс 2009), беларусы — 76 %.

Штучнае негістарычнае ўтварэньне, межы якога не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі Менску[3]. Мае безаблічную назву, утвораную камуністамі без уліку мясцовых тапанімічных традыцыяў[3].

Месьціцца між вуліцамі Фр.Скарыны, Філімонава, Сталетава, Казлова, праспэктам Незалежнасьці, вуліцамі Чырвонаармейскай, Пуліхава, Партызанскім праспэктам, вуліцамі Ванеева, Ваўпшасава, Радыяльнай і Пераходнай. Асноўныя магістралі: вуліцы Казлова, Ванеева, Ваўпшасава, Радыяльная і праспэкт Незалежнасьці. Па тэрыторыі раёну працякае рака Сьвіслач і Сьляпянская водная сыстэма. Адміністрацыя раёну месьціцца па вул. Захарава, д. 53. На 2016 г. у раёне налічвалася 86 вуліцаў і 5 мікрараёнаў: Дражня, Захарава-Пуліхава, Сьляпянка, Сьцяпянка і Трактаразаводзкі пасёлак.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзін з двух самых прамыслова разьвітых раёнаў гораду. Яго доля ў агульным аб’ёме выпуску прамысловай прадукцыі перавышае 20 %. Буйнейшыя прадпрыемствы: Менскі трактарны завод, Менскі маторны завод, Белкамунмаш, Менскі электратэхнічны завод, Слодыч.

На 2016 г. раён налічваў 23 прамысловых прадпрыемствы: ААТ «Белгіпс», ААТ «Белгран», ААТ «Белкамунмаш», ААТ «Белсувязьбуд», ДП «Жылкамплект», ААТ «Завод зборнага жалезабэтона № 1», ААТ «Крыніца», ЗП «Іссофт Салюшнз», ААТ «Менскі завод аўтаматычных лініяў», ААТ «Менскі завод пеністых вінаў», Менскі завод тэхналягічных мэталаканструкцыяў ААТ «Прамтэхмантаж», ААТ «Менскі завод шасьцерняў», ААТ «Менскі інструмэнтальны завод», ААТ «Менскі камбінат хлебапрадуктаў», ААТ «Менскі малочны завод № 1», ААТ «Менскі маторны завод», ААТ «Менскі трактарны завод», ААТ «Менскі электратэхнічны завод», УП «Менскмэтрабуд», ААТ «Менскмэтрапраект», УП «Мінатор-Сэрвіс», ЗП «Самсалюшнз», ААТ «Кандытарская фабрыка "Слодыч"». Працавалі 3 аддзяленьні 3 банкаў: ААТ «ААБ "Беларусбанк"» (філіял № 522; вул. Даўгабродзкая, д. 1), ЗАТ «Ідэя Банк» (вул. Зьмітрака Бядулі, д. 11) і ААТ «Банк „Масква-Менск“» (вул. Даўгабродзкая, д. 6/1).

Таксама дзейнічалі прадпрыемства «Менскае спэцыяльнае канструктарскае бюро аўтаматычных лініяў» (вул. Даўгабродзкая, д. 16) і 2 дасьледчыя ўстановы:

Перавозкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2016 г. у раёне дзейнічалі аўтобусныя, тралейбусныя і трамвайныя маршруты, Менскі мэтрапалітэн, маршрутныя таксі, 2 станцыі (Менск-Усходні і Сьцяпянка) і 2 прыпынкі (Трактарны і Таварны Двор) Аршанскага напрамку Беларускай чыгункі, аэрадром «Ліпкі».

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2016 г. у раёне налічвалася 29 дзіцячых садкоў, зь іх 8 належалі Менскаму трактарнаму заводу: установы дашкольнай адукацыі № 2, 10, 26, 34, 50, 57, 59, 95, 107, 120, 144, 155, 159, 164, 169, 186, 194, 197, 227, 231, 239, 242, 257, 260, 271, 442, 543, 566 і 569. Працавала 14 сярэдніх агульнаадукацыйных школ: 11 сярэдніх школ — № 10, 22, 69, 72, 86, 87, 108, 133, 182, 183 і 223; 2 гімназіі — № 5 (вул. Мендзялеева, д. 14) і 7 (вул. Захарава, д. 58); спэцыяльная агульнаадукацыяная школа-інтэрнат № 13 для дзяцей з парушэньнем слыху (вул. Ваўпшасава, д. 23). Дадатковую адукацыю прапаноўвалі 6 установаў: 2 дзіцячыя школы мастацтваў — музычная № 3 імя Фрыдэрыка Шапэна (вул. Шчарбакова, д. 4) і харэаграфічная № 2 (вул. Захарава, д. 50б); Сацыяльна-пэдагагічны цэнтар (вул. Грыцаўца, д. 4), Фізкультурна-спартовы цэнтар дзяцей і моладзі (вул. Уральская, д. 11а), Цэнтар дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Вікторыя» (вул. Уральская, д. 41) і Цэнтар карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня і рэабілітацыі (вул. Казлова, д. 19). Сярэднюю адмысловую адукацыю забясьпечвалі 3 ліцэі: № 3 машынабудаваньня (вул. Халмагорская, д. 63), № 13 будаўніцтва (вул. Ваўпшасава, д. 29) і № 14 дрэваапрацоўчай вытворчасьці і транспартнага абслугоўваньня (вул. Ваўпшасава, д. 15). Прафэсійна-тэхнічную адукацыю ажыцьцяўлялі прыватны Менскі каледж прадпрымальніцтва (вул. Уруцкая, д. 21в) і 7 дзяржаўных каледжаў: 1) архітэктурна-будаўнічы(ru) (вул. Зьм.Бядулі, д. 7; філіял БНТУ); 2) будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі; 3) мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў; 4) машынабудаўнічы; 5) мэдычны; 6) сучасных тэхналёгіяў у машынабудаваньні і аўтасэрвісе (філіял Рэспубліканскага інстытуту прафэсійнай адукацыі); 7) энэргетычны.

На 2022 год у раёне месьціліся 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы (ВНУ): Акадэмія нацыянальнай бясьпекі Беларусі (вул. Зьмітрака Бядулі, д. 2), Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі(be) (вул. Фр.Скарыны, д. 8/2), Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт (вул. Захарава, д. 21) і Міжнародны дзяржаўны экалягічны інстытут БДУ (вул. Даўгабродзкая, д. 23). Таксама па вул. Багратыёна, д. 85 знаходзіцца Сьледча-экспэртны факультэт Акадэміі МУС Беларусі.

Адпачынак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2016 г. у межах раёну месьціліся: Беларускі дзяржаўны цырк (прасп. Незалежнасьці, д. 32), кінатэатар «Мір» (вул. Казлова, д. 4а); Мэмарыяльны музэй-майстэрня Заіра Ісакавіча Азгура (вул. Азгура, д. 8); 2 паркі — Цэнтральны дзіцячы імя Максіма Горкага і Антонаўскі; 3 скверы — імя Сымона Балівара, Садружнасьці і Яўгена Клумава(be); 2 Палацы культуры — імя Мікалая Шарка(ru) (вул. Уральская, д. 3) Беларускага таварыства глухіх і філіяла «Культсэрвіс» (вул. Даўгабродзкая, д. 24) ААТ «МТЗ»; 4 бібліятэкі — № 5, 6 і 8 імя Максіма Багдановіча (вул. Даўгабродзкая, д. 12/2), Навукова-пэдагагічная (вул. Захарава, д. 59) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; рэстаран у сядзібе Ваньковічаў (вул. Філімонава, д. 24). На тэрыторыі раёну працавалі: Фізкультурна-аздараўленчы цэнтар (зав. Уральскі, д. 9), пункт праката на лыжаролернай трасе (вул. Ваўпшасава, д. 46), 2 спэцыялізаваныя дзіцяча-юнацкія спартовыя школы(ru) алімпійскага рэзэрва (СДЮСШАР) — тэніса (зав. Казлова, д. 15) і сучаснага пяціборства (вул. Сталетава, д. 1); крытыя тэнісныя корты (вул. Сталетава, д. 1а) ААТ «Менскі завод ацяпляльнага абсталяваньня». Дзейнічалі 2 прафэсійныя спартовыя клюбы: баскетбольны «Цмокі-Менск» (вул. Уральская, д. 3а) і хакейны «Юнацтва-Менск» (вул. Першамайская, д. 3). Падарожжы для адпачынку ладзіліся 23 адпаведнымі прадпрыемствамі раёну.

Ахова здароўя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2016 г. у раёне дзейнічала 12 установаў аховы здароўя: 2 лякарні — 6-я гарадзкая клінічная (вул. Уральская, д. 5) і паліятыўнага догляду «Госьпіс» (вул. Стаханаўская, д. 19); падстанцыя хуткай мэдычнай дапамогі (вул. Захарава, д. 52, корп. 1); 4 паліклінікі — 9-я гарадзкая (вул. Шчарбакова, д. 1), 14-я цэнтральная раённая (вул. Фролікава, д. 2), 9-я гарадзкая дзіцячая (вул. Фролікава, д. 2) і 9-я стаматалягічная (вул. Захарава, д. 52, корп. 2); Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар (РНПЦ) нэўралёгіі і нэўрахірургіі (вул. Фр.Скарыны, д. 24) Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, заснаваны 25 жніўня 1924 г. як Беларускі дзяржаўны інстытут фізыятэрапіі і перайменаваны ў 1930 г. у Дзяржаўны інстытут фізыятэрапіі, артапэдыі і нэўралёгіі, у 1946 г. у Дзяржаўны навукова-дасьледчы інстытут (НДІ) фізыятэрапіі і нэўралёгіі, у 1949 г. у Беларускі НДІ нэўралёгіі, нэўрахірургіі і фізыятэрапіі (да 1 кастрычніка 2005 г.); клінічны радзільны дом Менскай вобласьці; 2 мэдыка-санітарныя часткі Менскага маторнага завода і Менскага трактарнага завода; Цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі. На ўліку ў паліклініках стаяла 79,7 тыс. (82,6%) жыхароў раёну, зь іх 65 тыс. дарослых і 14,7 тыс. дзяцей.

Органы ўлады і аб’яднаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2016 г. на тэрыторыі раёну знаходзіліся 5 органаў мясцовай улады: Аддзел надзвычайных сытуацыяў (вул. Багратыёна, д. 64), Вайсковы камісарыят (зав. Стаханаўскі, д. 3), Інспэкцыя падаткаў і збораў (вул. Фролікава, д. 9), Пракуратура (зав. Стаханаўскі, д. 37) і Ўправа ўнутраных справаў (зав. Стаханаўскі, д. 5). Суд месьціўся ў Маскоўскім раёне на захадзе Менску (вул. Сямашкі, д. 33), Экспэртна-крыміналісты аддзел — у Ленінскім раёне на поўдні сталіцы (прасп. Ракасоўскага, д. 49).

На 2016 г. на ўзроўні раёну мелі ўлік: 28 грамадзкіх аб’яднаньняў, зь іх 2 прафэсійныя саюзы(en) і 2 палітычныя партыі; 4 камітэты тэрытарыяльнага грамадзкага самакіраваньня і 9 саветаў грамадзкіх пунктаў аховы правапарадку. У Каардынацыйную раду кіраўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партыяў (КРКГАПП) уваходзілі прадстаўнікі 19 грамадзкіх аб’яднаньняў, у тым ліку 2 прафсаюзаў (Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі і Прафсаюз установаў адукацыі) і Камуністычнай партыі Беларусі. Таксама на ўліку стаялі 624 першасныя суполкі грамадзкіх аб’яднаньняў, зь якіх 266 (42,6%) належалі да прафсаюзаў. У лік 5 найбольшых паводле колькасьці ўдзельнікаў грамадзкіх аб’яднаньняў, усе зь якіх апынуліся ў складзе КРКГАПП, уваходзілі: 1) Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа (48 суполак з 27410 сябрамі; 28,1% насельніцтва раёну); 2) Беларускае грамадзкае аб’яднаньне вэтэранаў (23 суполкі з 15225 сябрамі; 15,6% насельніцтва); 3) Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (90 суполак з 9480 сябрамі; 9,7% насельніцтва); 4) Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь (96 суполак з 7090 сябрамі і 137 юрыдычнымі асобамі; 7,3% насельніцтва); 5) «Белая Русь» (89 суполак з 2457 сябрамі; 2,5% насельніцтва).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 красавіка 1977 г. Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР зацьвердзіў Указ № 1159-ІХ «Аб утварэньні Маскоўскага і Партызанскага раёнаў у г. Менску»[4]. Партызанскі раён утварылі на ўсходзе Менску ў гонар савецкага партызанскага руху ў Беларусі 1941—1944 гг. падчас Нямецка-савецкай вайны. У склад раёну ўвайшлі 4 мікрараёны Менску: Дражня і Сьляпянка, якія з 1959 г. належалі да Сталінскага раёна Менска (з 1961 г. Заводзкі раён Менску); мікрараён Трактаразаводзкі пасёлак, які ў 1946 г. таксама ўлучылі ў Сталінскі раён Менску (з 1961 г. Заводзкі раён Менску); мікрараён Захарава-Пуліхава, які да 1923 г. называўся Архірэйскай Слабодкай (да 1947 г. Пуліхава).

На 1983 г. насельніцтва раёну складала каля 114 тыс. жыхароў. Плошча раёну 2227 га, зь іх 77,2 га (3,5%) зялёных насаджэньняў. Агульная плошча жыльлёвага фонду складала каля 1,5 млн м². У межах раёну знаходзіліся 16 прамысловых (аўтаматычных лініяў, інструмэнтальны, маторны, піўны № 2, трактарны, шасьцерняў, хлебапрадуктаў, электратэхнічны) і 3 будаўнічых прадпрыемствы (управа «Менскмэтрабуд», трэсты № 15 «Спэцбуд» і «Белдарбуд»), 4 навукова-дасьледчыя інстытуты (Беларускі геолягавыведкавы, Беларускі каструктарска-тэхналягічны гарадзкой гаспадаркі), 2 спэцыяльныя канструктарскія бюро (аўтаматычных лініяў, унівэрсальных абганяльных трактароў), пэдагагічны інстытут замежных моваў, 4 тэхнікумы (архітэктурна-будаўнічы, завочны, машынабудаўнічы і энэргетычны), 5 прафэсійна-тэхнічных вучэльняў. Таксама працавалі дзіцячая музычная школа, дзіцячая хакейная школа «Юнацтва», 11 сярэдніх агульнаадукацыйных школ, 2 школы працоўнай моладзі, 2 школы-інтэрнаты і 8 дзіцячых садкоў. Дзейнічалі 6-я клінічная лякарня, 3 паліклінікі для дарослых і 2 дзіцячыя паліклікнікі, мэдычная частка МТЗ, 39 пунктаў аховы здароўя на прамысловых прадпрыемствах, ва ўстановах і вучэльнях, 6 аптэкаў і аптэкарская крама. Таксама ў раёне месьціліся 4 бібліятэкі і 4 кінатэатры («Зьмена», «Іскра», «Мір», «Усход»), 2 Палацы культуры (МТЗ і Беларускага таварыства глухіх), Беларускі дзяржаўны цырк, дзіцячы парк імя Горкага, Дом літаратара і плянэтары. Дзейнічалі стадыён, 2 басэйны, крытая коўзанка, 62 прадпрыемствы побытавага абслугоўваньня, 81 крама, 146 страўняў (зь іх рэстараны «Колас» і «Лета», 5 кавярняў і 2 кактэйль-бары). У 1987 г. у склад Партызанскага раёну Менску ўлучылі вёску Сьцяпянка, якая дагэтуль належала да Зялёналускага сельсавета (Менскі раён) і ў выніку стала 5-м мікрараёнам.

У 2011 г. прадпрыемствы Партызанскага раёну далі звыш 25% аб’ёму агульнай прамысловай вытворчасьці Менску, што зрабіла раён найбольшым прамысловым у сталіцы. Рэнтабэльнасьць продажаў прадпрыемствамі раёну вырасла да 15,7%. Прамысловая вытворчасьць вырасла ў 2011 г. да $53,1 тыс. на работніка параўнальна з $46,3 тыс. на работніка ў 2010 годзе. Экспарт тавараў за 2011 г. вырас на 46,9% (%461,7 млн) да $1,4 млрд. Сальда зьнешняга гадлю за 2011 г. стала станоўчым у памеры $75,5 млн замест адмоўнага ў 2010 г. у памеры $118,1 млн. Удзельная вага экспарту ў аб’ёме прамысловай вытворчасьці вырасла да 64,8%. Удзельная вага прыватных прадпрыемстваў склала 5,5% у аб’ёме экспарту раёну і 44,8% у аб’ёме імпарту[4].

Заказьнік «Сьціклева» ў межах Партызанскага раёну (2020 год)

26 сакавіка 2012 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 141 «Аб зьмене межаў г. Менска і Менскага раёну», якім улучыў у Партызанскі раён Менску 4095,0812 гектараў зямельных участкаў Менскага раёна (Калодзішчанскі сельсавет). Улучаныя ўчасткі належалі 9 фізычным асобам (1,7031 га; 0,04%), у тым ліку 2 індывідуальным прадпрымальнікам (0,4103 га), і 41 юрыдычнай асобе (4093,3781 га; 99,96%). На 10 найбольшых улучаных участкаў прыпадала 99,09% улучаных земляў (4057,8275 га): 1) прадпрыемства «Менская лесапаркавая гаспадарка» (3270,2187 га; 79,86%); 2) «Менская эксплёатацыйная ўправа ўзброеных сілаў» (432,8372 га; 10,57%); 3) Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (163,7735 га; 4,00%); 4) Аварыйна-ратавальная ўстанова «Авіяцыя» Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь (142,3218 га; 3,47%); 5) Аб’яднаны інстытут машынабудаваньня Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (20,0131 га; 0,49%); 6) прадпрыемства «Менскае аддзяленьне Беларускай чыгункі» (10,2463 га; 0,25%); 7) таварыства з дадатковай адказнасьцю «Белпрамбуд» (7,5070 га; 0,18%); 8) таварыства з абмежаванай адказнасьцю «ЛТВ» (3,8916 га; 0,10%); 9) ТАА «Адэльфіна» (3,7876 га; 0,09%); 10) гаражна-будаўнічы каапэратыў «Віраж» (3,2307 га; 0,08%)[5]. У выніку далучэньня земляў былога палігона каля Калодзішчаў, якія назвалі «Зялёным Борам», раён стаўся найбольшым у Менску паводле плошчы і ўлучыў у свой склад заказьнік «Сьціклева». На красавік 2012 г. у раёне налічвалася звыш 32 м² зялёных насаджэньняў на аднаго жыхара, што было найвышэйшым паказьнікам сярод раёнаў сталіцы. У раёне пражывалі звыш 98 тыс. чалавек, што рабіла яго найменш населеным у Менску[4].

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  2. ^ а б в г д е ё https://web.archive.org/web/20180405163125/http://www.tamby.info/minsk/index-minsk.htm
  3. ^ а б Вячорка В. Як палюбіць Савецкі раён?, Радыё Свабода, 22.06.2016 г.
  4. ^ а б в Павал Берасьнеў. «Галоўная пэрспэктыва для разьвіцьця Партызанскага раёна — асваеньне новых тэрыторыяў» // Зьвязда : газэта. — 5 красавіка 2012. — № 66 (27181). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2012 г. № 141 «Аб зьмене межаў г. Менска і Менскага раёна»  (рас.) = Указ президента Республики Беларусь от 26 марта 2012 г. № 141 «Об изменении границ г. Минска и Минского района» // Нацыянальны рэестар прававых актаў Рэспублікі Беларусь. — 2 красавіка 2012. — № 37. — С. 11-12.