Партыя аматараў піва
| Партыя аматараў піва | |
| Лідэр партыі | Андрэй Рамашэўскі |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 1993 |
| Штаб-кватэра | Менск |
| Ідэалёгія | лібэральная |
Па́ртыя ама́тараў пі́ва (ПАП) была створаная ў Менску ў 1993 годзе. Афіцыйна дзейнічала да восені 1997 году, пакуль ня была зачыненая рашэньнем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У рэчаіснасьці дзейнасьць партыі была часова прыпыненая адпаведным рашэньнем Цэнтральнага Каардынацыйнага Камітэту ПАП яшчэ ўвосень 1996 году.
[рэдагаваць] Сябры партыі
Цалковая колькасьць сябраў ПАП у 1995 годзе складала прыблізна 2500 (некаторыя асобныя справы засталіся ў рэгіянальных суполках і не былі перададзеныя да Кіраўніцтва Справамі Выканкаму ПАП). Сярод сябраў партыі былі шмат вядомых асобаў, дзеячоў мастацтва, палітычных актывістаў — мастак Міхал Анэмпадыстаў (аўтар партыйнае сымболікі), музыкі Сяргей Скрыпнічэнка (žygimont VAZA), Лявон Вольскі (N.R.M.), журналіст Севярын Квяткоўскі, лідэр Свабодных прафсаюзаў Беларусі Генадзь Быкаў, старшыня Беларускай партыі свабоды Сяржук Высоцкі.
[рэдагаваць] Cымболіка
Распрацоўка партыйнае сымболікі была даручана беларускаму графіку Міхалу Анэмпадыставу, ідэйнаму бацьку Народнага Альбому і шматлікіх іншых культурных праектаў. Ня дзіва, што вынік ягонае працы — выява вожыка з куфлям піва ў адной лапцы й бел-чырвона-белым сьцяжком у другой — быў зацьверджаны ЦКК ПАП аднагалосна.
[рэдагаваць] Зьезды
- Першы зьезд (Заснавальны) — 10 жніўня 1993
- Другі зьезд (Праграмовы, рэарганізацыйны) — 3—4 верасьня 1994
- Трэці зьезд (Перадвыбарчы, пазачарговы) — 1995
| Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |