Партыя вугорскай кааліцыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Партыя вугорскай кааліцыі
Strana maďarskej koalície
Magyar Koalíció Pártja
Party of the hungarian coalition logo.jpg
Лідэр партыі Пал Чакі
Дата заснаваньня 1998
Штаб-кватэра Браціслава
Ідэалёгія абарона інтарэсаў вугорскага насельніцтва, хрысьціянская дэмакратыя, лібэральны кансэрватызм
Інтэрнацыянал Эўрапейская народная партыя
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
2 / 13
· Нацыянальная рада
0 / 150
Афіцыйны сайт http://www.mkp.sk

Партыя вугорскай кааліцыі (па-славацку: Strana maďarskej koalície, па-вугорску: Magyar Koalíció Pártja) — правацэнтрыская палітычная партыя, якая прадстаўляе інтарэсы вугорцаў Славаччыны. Партыя была заснаваная трыма невялікімі партыямі вугорскай нацыянальнай меншасьці ў 1998 годзе. Нагодай для стварэньня адзінай партыі стала прыняцьце закона, які забараняў фармаваньне кароткачасовых палітычных аб’яднаньняў незадоўга да выбараў.

Першым старшынёй партыі стаў Бэла Бугар, якога ў 2007 годзе зьмяніў Пал Чакі. У 2009 годзе выйшлы з партыі Бугар стварыў сваю партыю «Most-Híd» (Мост), якая выступала за міжнацыянальны мір і супрацоўніцтва паміж славакамі і вугорцамі.

У 19982006 гадах партыя ўваходзіла ў склад урада Мікулаша Дзурынды, дзе была прадстаўленая 4 міністрамі (Пал Чакі быў міністрам па эўрапейскай інтэграцыі і правам нацыянальных меншасьцяў, Ласла Міклаш — міністрам навакольнага асяродзьдзя, Ласла Дзюроўскі — міністрам рэгіянальнага разьвіцьця, Жолт Шыман — міністрам сельскай гаспадаркі). У 20062010 ПВК знаходзілася ў апазыцыі ўраду Робэрта Фіца, у склад якога ўваходзіць нацыяналістычная Славацкая нацыянальная партыя.

На парлямэнцкіх выбарах 12 чэрвеня 2010 году партыя ня здолела пераадолець пяціадсоткавы бар’ер (яна атрымала 109 639 (4,33%) галасоў) і пазбавілася старшынства ў парлямэнце. ПВК прадстаўлена ў Эўрапарлямэнце двумя дэпутатамі. З 2000 году ПВК далучылася да Эўрапейскай народнай партыі.