Партыя справядлівасьці і разьвіцьця (Турэччына)
Партыя справядлівасьці і разьвіцьця (па-турэцку: Adalet ve Kalkınma Partisi) — кіруючая палітычная партыя ў Турэччыне. Пазыцыянуе сябе як умерана кансэрватыўную партыю, якая арыентуецца на заходнія каштоўнасьці, такія як рыначная эканоміка і ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз. Заснаваная ў 2001 годзе выхадцамі з забароненай ісламісцкай Партыі дабрабыту.
На выбарах у парлямэнт у 2007 годзе набрала 47% галасоў (першае месца). Да партыі належаць прэзыдэнт Турэччыны Абдула Гюль і прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган.
У адрас партыі гучаць абвінавачаньні ў адыходзе ад прынцыпаў сьвецкай дзяржавы, закладзеных Ататуркам. У 2008 годзе справа партыі разглядалася ў Канстытуцыйным Судзе, іск аб яе ліквідацыі, пададзены Генэральным пракурорам, быў адхілены (для прыняцьця гэтага рашэньня не хапіла аднаго голасу), але было зьменшана напалову фінансаваньне партыі з Цэнтральнага банку краіны.
Партыя справядлівасьці і разьвіцьця (Турэччына) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў