Паручнік Кіжэ (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паручнік Кіжэ
Poruchik Kizhe poster.jpg
Жанр камэдыя
Рэжысэр Аляксандар Файнцымер
Сцэнарыст Юры Тынянаў
Кампазытар Сяргей Пракоф’еў
Апэратар Аркадзь Кальцаты
Вытворчасьць Белдзяржкіно
Дата выхаду 23 сакавіка 1932
Краіна Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларуская ССР
Мова па-расейску
Профіль на IMDb

«Паручнік Кіжэ» — камэдыйны гістарычны фільм, зьняты ў 1934 годзе на кінастудыі Белдзяржкіно. Вядомы галоўным чынам дзякуючы музыцы, якую да гэтага фільму напісаў Сяргей Пракоф’еў.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Экранізацыя аповесьці Юрыя Тынянава «Падпаручнік Кіжэ», заснаванай на анэкдоце пра тое, як з-за памылкі пісара, які напісаў у загадзе Паўла I замест слоў «паручнікі жэ» словы «паручнік Кіжэ», паўстала неіснуючая асоба — паручнік Кіжэ, якая, нягледзячы на сваё неіснаваньне, значылася ў дакумэнтах у якасьці рэальнага чалавека, які служыў, быў пакараны, дараваны, даслужыўся да генэрала і памёр ад цяжкай хваробы.

Здымачная група[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Аўтар сцэнару — Юры Тынянаў
  • Рэжысэр-пастаноўшчык — Аляксандар Файнцымер
  • Апэратар-пастаноўшчык — Аркадзь Кальцаты
  • Кампазытар — Сяргей Пракоф'еў
  • Мастакі-пастаноўшчыкі — Пётр Снапкоў, Канстанцін Карташоў
  • Кансультанты — В. Глінка, Ю. Крынкін
  • Грымёр — А. Анджан
  • Асістэнт апэратара — В. Страдзін
  • Дырэктар — І. Румель