Парушаныя запаветы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Парушаныя запаветы
Les Testaments trahis
Жанр: эсэ
Аўтар: Мілан Кундэра
Мова арыгіналу: француская
Год напісаньня: 1993
Публікацыя: 1993

«Парушаныя запаветы» — літаратурна-філязофскае эсэ Мілана Кундэры.

Эсэ складаецца зь дзевяці частак. Пісьменьнік разважае аб гісторыі раману, аб заканамернасьцях гэтага складанага жанру, аб адносінах з эўрапейскай гісторыяй, аб складансьцях перакладу. Кундэра абмяркоўвае такія імёны як Франсуа Рабле, Леў Талстой, Томас Ман, Франц Кафка. Парушаныя запаветы пісьменьнікаў у мастацтве наогул і ў рамане ў прыватнасьці.

Вельмі шырока раскрыта тэма музыкі з імёнамі Леаша Яначака, Арнольда Шонбэрга, Ігара Стравінскага. Гісторыя музыкальнага мастацтва разгортваецца ў трох таймах і перакрыжоўваецца з мэтадалёгіяй раману.