Парыж (Віцебская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Парыж
трансьліт. Paryž
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Пастаўскі
Сельсавет: Казлоўшчынскі
Насельніцтва: 332 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2155
Паштовы індэкс: 211836
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°9′0″ пн. ш. 27°22′0″ у. д. / 55.15° пн. ш. 27.36667° у. д. / 55.15; 27.36667Каардынаты: 55°9′0″ пн. ш. 27°22′0″ у. д. / 55.15° пн. ш. 27.36667° у. д. / 55.15; 27.36667
Парыж на мапе Беларусі ±
Парыж
Парыж
Парыж
Парыж
Парыж
Парыж
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пары́ж[1]вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці, на поўдзень ад Асінагарадку, за 14 км на ўсход ад Варапаева, за 4 км на поўдзень ад Казлоўшчыны. Парыж уваходзіць у склад Казлоўшчынскага сельсавету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фальварак пад назвай Парыж згадваецца ў апісаньнях парафіяў Полацкага дэканату (1784) як ўладаньне Тызенгаўза.[2] Вэрсія, якая зьвязвае паходжаньне назвы вёскі з Напалеонам, зьяўляецца легендай[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1973 годзе рашэньнем раённай улады вёску перайменавалі ў Навадруцак[4]. У 2006 годзе жыхары дамагліся аднаўленьня гістарычнай назвы і зьмены назвы Навадруцак на Парыж.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 332 чалавекі
  • 2007 год — каля 400 чалавек
  • 1999 год — 449 чалавек

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маецца прыпыначны пункт чыгункі Навадруцак.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жаночы клюб «Парыжанка», музэй, сярэдняя школа, пошта, Дом культуры, бібліятэка, лякарня і крама. У вёсцы сем вуліц: Вакзальная, Зялёная, Мэліяратыўная, Маладзёжная, Прырэчная, Садовая і Школьная[5].

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Аўген Жыхар (1925—1955) — дзяяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 342
  2. ^ Dekanat połocki w świetle opisów parafii z 1784 roku (пол.) (pdf)
  3. ^ Пракаповіч, Ігар. Ці Напалеон даў назву пастаўскаму Парыжу? Архіўная копія ад 10 сакавіка 2016 г.
  4. ^ Мытько, О. Под сенью Эйфелевой башни  (рас.) // 7 дней. — 2008. — № 13. — С. 10.
  5. ^ Справочник Адресов (рас.). Белпошта. Праверана 3 сакавіка 2019 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]