Пасекі (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пасекі
польск. Pasieki
Першыя згадкі: 1792
Мясцовая назва: Пасякі
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 23°49′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.81667° у. д. / 52.85; 23.81667Каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 23°49′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.81667° у. д. / 52.85; 23.81667
Пасекі на мапе Польшчы
Пасекі
Пасекі
Пасекі

Па́секі (па-польску: Pasieki, на мясцовай беларускай гаворцы: Па́сякі[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасекі ў 1792 годзе прыналежалі маёнтку ў Семяноўцы[2]. У міжваенны пэрыяд прыналежалі да гміны Масева (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Нараўцы) (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 98 жыхароў (усе запісаныя палякамі, хаця 89 зь іх былі праваслаўныя)[5]. Вёска поўнасьцю згарэла ў пажары 1960-х гадоў, але была хутка адбудаваная[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]