Пасэйдон
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Пасэйдон, (па-грэцку: Ποσειδών) — Бог мораў. Сын Кронаса і Рэі. Пасэйдон быў змушаны прызнаць вяршэнства Зэўса, але лічачы сябе роўным яму, выступіў супраць разам з Герай і Афрадытай, але патрываў паразу і быў выратаваны Фетыдай. Пры падзеле сьвету яму дасталіся моры. Паступова Пасейдон адціснуў старажытных мясцовых багоў мораў: Нярэя, Акіяна, Пратэя і іншых. Пасэйдон са сваёй жонкай Амфітрытай і сынам Трытонам жылі ў раскошным палацы на дне мора ў асяродзьдзі нэрэід, гіпакампаў і іншых насельнікаў мора, імчаўся па моры на калясьніцы, запрэжанай даўгагрывымі канямі, з трызубцам якім выклікаў буры, разьбіваў скалы, выбіваў крыніцы і г. д. Пасэйдон разам з Апалёнам узьвёў сьцены ў Троі, а калі цар Лаамедонт не аддаў ім абяцанага поплатка, наслаў на горад марскіх пачвар, якія елі людзей. У Траянскай вайне ён быў на баку ахейцаў. Затым Пасэйдон перасьледваў Адысея за тое, што той асляпіў яго сына Паліфема. Ударам трызубца Пасэйдон разьбіў скалу і загубіў Аіліда. Пасэйдон лічыўся заступнікам конегадоўлі і меў мянушку Гіпій (Конны). У яго гонар уладкоўвалі Істмійскія гульні з коннымі рысталішчамі. Культ Пасэйдона быў шырока распаўсюджаны ва ўсёй Грэцыі, асабліва ў прыбярэжнай частцы і на выспах. Яго храмы стаялі на высокіх мысах і пярэсмыках. Сьвятымі жывёламі Пасэйдона былі конь, дэльфін, бык; сьвятым дрэвам — хвоя. Адлюстроўвалі яго магутным мужам, як правіла, з трызубцам у руцэ. У рымлян атаясамляўся з Нэптунам.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Пасэйдон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Алімпійскія багі, грэцкая міталёгія |
|
Зэўс | Гера | Пасэйдон | Аід | Гэстыя | Дэмэтра | Афрадыта | Афіна | Апалон | Артэміда | Арэс | Гефэст | Гермэс | Дыяніс |

