Патраўка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Патраўка — страва польскай і беларускай кухні, накшталт рагу або соўсу зь белага мяса (кураціны, цяляціны, маладой бараніны) або з гародніны.
Парэзанае досыць дужымі кавалкамі мяса варыцца ў невялікай колькасьці булёну з гародніны, запраўляецца пасероўкай з цыбулі і мукі, часам дадаткова яшчэ сьмятанай, яечнымі жаўткамі. У найбольш складаных вэрсіях ў патраўку дадаюцца мускатны арэх, спаржа, шампіньёны, ракавыя шэйкі, крэвэткі і іншае.