Патройны скачок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Патройны скачок — дысцыпліна лёгкай атлетыкі, якая адносіцца да гарызантальных скачкоў тэхнічных відаў лёгкаатлетычнай праграмы.

Спробу ў патройным скачку выконвае Джонатан Эдвардз

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Патройны скачок з разьбегу ў мужчынаў належаў да сучаснай алімпійскай праграмы яшчэ з самага пачатку правядзеньня Алімпійскіх гульняў у 1896 годзе, прычым на Алімпійскіх гульнях 1900 і 1904 гадоў спаборніцтвы таксама праводзіліся ў патройным скачку зь месца. Першым сучасным алімпійскім чэмпіёнам у патройным скачку ў мужчынаў стаў амэрыканец Джэймс Коналі. З 1996 году патройны скачок таксама стаў алімпійскім відам і для жанчынаў. Званьне алімпійскай чэмпіёнкі ў патройным скачку першай заваявала Інэса Кравец (Украіна).

Тэхніка й правілы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэхнічна, скачок складаецца з трох элемэнтаў:

  • «скачок»
  • «крок»
  • «скок»[1]
Кінаграма скачку чэмпіёна сьвету й Эўропы Філіпса Айдову (Вялікабрытанія)

Скакун бяжыць па адмысловым сэктары ці дарожцы да бруска для адштурхваньня. Гэты брусок зьяўляецца пачаткам скачку пры замеры яго даўжыні ад лініі вымярэньня, адзначанай плястылінавым валікам для фіксацыі «заступаў», і ад гэтай пазнакі пачынаецца выкананьне скачку. Спачатку выконваецца першы элемэнт — скок, пры гэтым першы дотык за бруском павінен адбывацца той жа нагой, зь якой скакун пачынаў скокаць. Затым ідзе другі элемэнт скачку — крок (дотык да зямлі павінен адбывацца іншай нагой). Заключны элемэнт — гэта ўласна скачок, і скакун прызямляецца ў яму зь пяском як пры скачку ў даўжыню.

Практычна магчымыя два спосабы выкананьня скачку: з правай нагі — «правая, правая, левая» і зь левай нагі — «левая, левая, правая». Брусок для адштурхваньня пры скачку знаходзіцца на падаленьні ад напоўненай пяском ямы на 11 м для жанчынаў і 13 м для мужчынаў. Кожнаму скакуну, які выйшаў у фінал, даецца 3 папярэднія спробы й, для 8 лепшых, 3 фінальныя спробы для выкананьня патройнага скачку. У некаторых камэрцыйных стартах арганізатары спаборніцтваў абмяжоўваюць колькасьць спробаў да чатырох.[2]

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ у ангельскай тэрміналёгіі hop-step-jump
  2. ^ Правілы IAAF (eng)

Commons-logo.svg  Патройны скачоксховішча мультымэдыйных матэрыялаў