Пахлава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Розныя віды пахлавы
Сьвежасьпечаная пахлава
Баклава ў народнай творчасьці

Пахлава́, або баклава́ (па-арабску: بقلاوة) — папулярны кандытарскі выраб з слаістага цеста з арэхамі ў сыропе, шырока распаўсюджанае ў кухнях усходніх народаў, найперш у турэцкай, азэрбайджанскай, арабскай, крымска-татарскай. Гатуюць пахлаву таксама баўгары і грэкі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле гісторыка Нуры Джанлы, першыя згадкі пра слодыч датаваныя XV стагодзьдзем: «Традыцыя гатаваць тонкае цеста для пахлавы прыйшла ад асырыйцаў. У кулінарнай кнізе музэя асманскіх султанаў у палацы Тапкапы захаваўся запіс часоў султана Фаціха, згодна зь якім першая „паклава“ была прыгатаваная ў палацы ў жніўні 1453. Запэўніваюць, што султан настолькі ўпадабаў вынаходніцтва повара, што загадаў увечніць ягоны рэцэпт. З тае пары пахлаву гатуюць на кожнае сьвята»[1].

Паводле іншай вэрсіі, пахлаву прыдумалі на паўвостраве Малая Азія ў VIII стагодзьдзі да н. э. Грэцкія мараплаўцы і гандляры неўзабаве рассмакавалі вабнасьці баклавы. Яна так пацяшала іхні густ, што яны прывезьлі ейны рэцэпт у Атэны. Асноўны ўнёсак грэкаў ва ўдасканаленьне гэтага слодычу заключаўся ў стварэньні цеста, якое дазволіла раскатваць яго да таўшчыні ліста, у адрозьненьне ад грубага і хлебападобнага цеста анаталійцаў.

Прыгатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пахлава — шматслойны дэсэрт, які вырабляюць зь лістоў цеста таўшчынёю з паперу, якія прамазваюць маслам і выкладаюць слаямі ў прастакутны посуд для выпяканьня ці скручваюць у цыліндрыкі. Меленыя і дробна парубаныя грэцкія арэхі ці фісташкі выкладаюць між слаямі цеста, якія да гэтай пары выпякаюцца і набрыняюць росчынай цукру і соку лімона са спэцыямі і ружовай вадой.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пахлавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў