Пацынічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пацынічы
трансьліт. Pacyničy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Шарашэўскі
Вышыня: 142 м н. у. м.
Насельніцтва: 45 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225175[1]
СААТА: 1256762021
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°34′9″ пн. ш. 24°11′32″ у. д. / 52.56917° пн. ш. 24.19222° у. д. / 52.56917; 24.19222Каардынаты: 52°34′9″ пн. ш. 24°11′32″ у. д. / 52.56917° пн. ш. 24.19222° у. д. / 52.56917; 24.19222
Пацынічы на мапе Беларусі ±
Пацынічы
Пацынічы
Пацынічы
Пацынічы
Пацынічы
Пацынічы

Пацы́нічы[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавету. Знаходзіцца за 18 км на захад ад Пружанаў, 30 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За расейскім часам — у Пружанскім павеце Гарадзенскай губэрні[3]. У першай палове 1880-х 50 хат, 200 мяшканцаў; на пачатку XX стагодзьдзя 199 жыхароў.

За польскім часам — у складзе гміны Шарашоў Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 277 жыхароў, 62 двары.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці. 29 траўня 2015 году Шарашэўскі пасялковы савет, у які ўваходзіла вёска, ператвораны ў сельсавет[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 189 жыхароў (перапіс); 1999 год — 88 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 80 жыхароў, 45 гаспадарак; 2005 год — 76 жыхароў, 45 двароў[6]; 2010 год — 45 жыхароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алфавитный список улиц по Пацыничи (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 16 студзеня 2012 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 244
  3. ^ Pacynicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. — S. 812
  4. ^ Pacynicze, вёска. Radzima.net. Праверана 16 студзеня 2012 г.
  5. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
  6. ^ Пацынічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 527

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]