Пачуцьцё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Пачу́цьці — перажываньне свайго стаўленьня да навакольнай рэчаіснасьці (да людзей, іх учынкаў, да якіх-небудзь зьяваў) і да самога сабе.

Кароткачасовыя перажываньні (радасьць, смутак і г. д.) часам завуць эмоцыямі ў вузкім сэнсе слова, у адрозьненьне ад пачуцьцяў — як больш устойлівых, доўгіх перажываньняў (каханьне, нянавісьць і г. д.). Але гэтак жа складана сказаць, што існуюць пачуцьці якія доўжацца «вечна» (на працягу ўсяго жыцьця чалавека), ім гэтак жа як і эмоцыям уласьціва зьмяняцца, за выключэньнем мабыць каханьня вельмі блізкіх людзей, напрыклад паміж бацькамі і дзецьмі, хоць існуюць выпадкі даказвалыя зваротнае, але яны як правіла нешматлікія.