Пачуцьцёвая повязь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Пачуцьцёвая повязьпрыхільныя паводзіны адной асобы да іншай, пры якіх абедзьве асобы імкнуцца заставацца ў непасрэднай блізкасьці адно да аднаго. Такой повязі ўласьцівыя:

  1. устойлівасьць;
  2. незаменнасьць азначанай асобы;
  3. пачуцьцёва значныя дачыненьні;
  4. асабістае жаданьне падтрымліваць сувязі з азначанаю асобаю;
  5. адчуваньне суму або пакуты ад нявольнае адасобленасьці ад азначанай асобы[1].

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Мэры Эйнсуорт Прывязанасьць пасьля маленства (анг.) = Attachment beyond infancy // American Psychologist. — 1989. — Т. 44. — № 4. — С. 709-716. — ISSN 0003-066X.