Пашпарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Пашпарт 1917 году
Пашпарт 1917 году
Пашпарт БНР 1918 году
Пашпарт БНР 1918 году
Пашпарт 1942 году, Гарадзішча
Пашпарт 1942 году, Гарадзішча
Узор пашпарту РБ 1993 году
Узор пашпарту РБ 1993 году

Пашпарт (іт. passaporto — дазвол на прыбыцьцё ў порт, фр. passeport) - дакумэнт, што выдаецца дзяржаваю, для сьведчаньне асобы сваіх грамадзян. Пашпарт надае права легальна перасякаць дзяржаўную граніцу і пазначае грамадзянства яго ўласьніка.

Звычайна пашпарт ўтрымлівае асноўныя дадзеныя грамадзяніна, яго імя, прозьвішча, год нараджэньня, фотаздымак. Некаторыя краіны выдаюць біямэтрычныя пашпарты, што маюць вышэйшую абарону ад падробкі й утрымліваюць дадатковую інфармацыю пра грамадзяніна. На Беларусі аабавязковая замена пашпарту адбываецца ў 16, 25, 45, 100, 125 гадоў.

[рэдагаваць] Гісторыя

У сярэднявяковай Эўропе, збольшага ў Францыі і некаторых італьянскіх княствах назвай "пашпарт" акрэсьлівалі розныя дакумэнты, што дазвалялі купцам наведваць гарады. Праз шмат стагодзьдзяў у большасьці краін не існавала абавязковага дакумэнту, які б быў патрэбны для замежных падарожжаў. Выключэньнем была царская Расея і Асманская імпэрыя. Расейскія пагранічныя ваяводы прапускалі замежнікаў толькі пры наяўнасьці ў іх "проезжих" грамат. Пётр І наяўнасьць такіх грамат абаснаваў заканадаўча ў 1719 годзе.

Заканадаўства і дакумэнты у Эўропе для замежных вандровак пачалі ўводзіць толькі ў 19 ст. Першыя агульныя пашпарты і неабходнасьць валоданьня імі для пераходу праз граніцу заснавала Францыя (1867), Брытанская Імпэрыя (1873), Італьянская Каралеўства (1873) ды ЗША (1889). Пасьля 1-й Сусьветнай вайны ў Эўропе паўстала патрэба пашпартнага і мытняга рэгуляваньня.

Пасьля 2-й Сусьветнай вайны ў краінах Савецкага блоку было абмежавана выдача дазволаў на выезд за мяжу. У СССР для вандроўкі за межы краіны патрабаваўся "замежны пашпарт". У калгасах пашпарты не выдавалі наогул да сярэдзіны 60-х гадоў 20 стагодзьдзя, каб стрымаць адток насельніцтва ў гарады.

[рэдагаваць] Гісторыя беларускага пашпарту

Першыя пашпарты на беларускай мове (лацінцы) пачала выдаваць у Обер Осьце Нямецкая адміністрацы ў вакрузе Галоўнакамандуючага на Ўсходзе ў 1916-1917 гадах. Яны былі на нямецкай і беларускай мовах. На 5 старонках утрымліваліся асабістыя зьвесткі асобы, месца нараджэньня, дзе жыве, чым займаецца, веравызнаньне, фотаздымак ў рост чалавека, асаблівыя прыкметы, адбіткі "правага паказнога пальца", подпіс прадстаўніка мясцоваў улады альбо двух сьведак.

У 1993 годзе быў зацьверджаны ўзор беларускага пашпарту (Пастанова Савета Міністраў РБ 14 ліпеня 1993 г. N 463 "Аб Зацьвярджэньні палажэньня аб пашпарце грамадзяніна РБ, узору гэтага пашпарту і апісаньня яго").

Пасьля рэферэндуму 15 мая 1995 году, былі зьменны дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Беларусь. Таму ў 1996 годзе былі ўведзены новыя ўзоры беларускага пашпарту.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Пашпартсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады