Паэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Паэтка»)

Паэ́́т — (ад лац.: Poeta, што ў сваю чаргу паходзіць ад грэц.: ποιητής) — літаратар, які стварае ў паэтычных жанрах.

У шэрагу культур, якім уласьцівае адрозьненна паэзіі і прозы, паэт разглядаецца як творца, надзелены высокім статусам: ён валодае асаблівым паэтычным дарам, гэты дар мае звышрэальны характар. Да такіх культур адносіцца традыцыйная эўрапейская.