Паўднёваэстонская мова
| Паўднёваэстонская мова Lõunaeesti kiil |
|
| Ужываецца ў | Эстоніі, Расеі, Латвіі |
|---|---|
| Рэгіён | Прыбалтыка |
| Колькасьць карыстальнікаў | прыкладна 80 000 чалавек |
| Клясыфікацыя | |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | — |
| Дапаможная мова ў | — |
| Рэгулюецца | — |
| Код мовы | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2(B) | fiu |
| ISO 639-2(T) | fiu |
Паўднёваэстонскія дыялекты, паўднёваэстонская мова — дыялектная супольнасьць, на якой размаўляюць эстонцы на поўдні Эстоніі (Вырумаа, Тартумаа, Пылвамаа, Валгамаа, Вільяндзімаа). Традыцыйна лічыцца дыялектам у складзе эстонскае мовы, але ў нашыя часы ўсё часьцей лічыцца асобнай эстонскай мовай.
Межы паміж паўночнаэстонскімі і паўднёваэстонскімі гаворкамі праходзяць па рацэ Эмайыгі і паўночным беразе возера Выртс'ярв.
Улучае ў сябе гаворкі выру, сэту, тарту, мулґі, лудзінскія і краснагародзкія дыялекты.
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
У 17-19 стагодзьдзях літаратура паўднёвае Эстоніі разьвівалася на аснове тартускіх і паўночнавырускіх гаворак. Напрыканцы 17 стагодзьдзя быў выдадзены пераклад на гэтую мову Новага Запавету.
Напрыканцы 19 стагодзьдзя паўднёваэстонскія гаворкі выйшлі з ужытку праз пранікненьне ў Эстонію правалібэральных ідэяў, згодна зь якімі ў краіне мае быць адзіная дзяржаўная нацыянальная мова. З 1980-ых гадоў ідзе актыўнае адраджэньне мовы, існуе вырускі інстытут[1].
Прыклад мовы[рэдагаваць]
Па-эстонску: Kõik inimesed sünnivad vabadena ja võrdsetena oma väärikuselt ja õigustelt. Neile on antud mõistus ja südametunnistus ja nende suhtumist üksteisesse peab kandma vendluse vaim.
Па-паўднёваэстонску: Kõik inemiseq sünnüseq avvo ja õiguisi poolõst ütesugumaidsis. Näile om annõt mudsu ja süämetunnistus ja nä piät ütstõõsõga vele muudu läbi käümä.
Па-беларуску: Усе людзi нараджаюцца вольнымі й роўнымi ў сваёй годнасьцi i правох. Яны надзелены розумам i сумленьнем i павiнныя ставiцца адзiн да аднаго ў духу братэрства.
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Võro Instituut(анг.), (эст.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
- Language Policy in Estonia(анг.)
- На поддержку языка и культуры Южной Эстонии выделено 2 миллиона крон (на русском и эстонском языках) // Finugor.ru(рас.)
|
||||||||||||||||||||