Паўднёвая акруга (Ізраіль)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паўднёвая акруга
Israel south dist.png
'
На іўрыце מחוז הדרום‎
па-арабску لواء الجنوب
Адміністрацыйны цэнтар Бээр-Шэва
Найбуйнейшы горад Ашдод
Гарады 12
Мясцовыя рады 12
Рэгіянальныя рады 15
Прыродныя зоны 11
Насельніцтва 1 121 600 (2011)
Плошча 14 185 км²

Паўднёвая акруга (на іўрыце: מחוז הדרום‎, Mehoz HaDarom; па-арабску: لواء الجنوب) — найвялікшая зь сямі адміністрацыйных акругаў дзяржавы Ізраіль — агульная плошча складае 14 185 км²[1]; але з улікам таго, што большую частку тэрыторыі займаюць пустыні Нэгеў і Арава, у акрузе пры гэтым найменьшая шчыльнасьць насельніцтва — 79 чал./км².

На поўначы мяжуе з Цэнтральнай, Ерусалімскай акругамі, Юдэяй і Самарыяй; на ўсходзе — з мугафазамі Карак , Тафіла і Акаба Ярданіі; на захадзе — з мугафазамі Паўднёвы і Паўночны Сынай Эгіпту, а таксама з сэктарам Газа.

Адміністрацыйны цэнтар — Бээр-Шэва. Найбуйнейшы горад па колькасьці насельніцтва — Ашдод.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адной зь геаграфічных асаблівасьцяў Паўднёвай акругі зьяўляецца тое, што яна мае выйсьце да двух акіянаў: празь міжземнаморскія пляжы Ашдоду і Ашкелёну на захадзе — да Атлянтычнага акіяну, а горад Эйлят на поўдні стаіць на беразе Акабскай затокі Чырвонага мора, якое ўваходзіць у басэйн Індыйскага акіяну.

Падакругі і прыродныя зоны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ашкелён

  1. Малахія
  2. Ляхіш
  3. Ашдод
  4. Ашкелён

Бээр-Шэва

  1. Герар
  2. Бэсор
  3. Бээр-Шэва
  4. Мёртвае мора
  5. Арава
  6. Паўночны Нэгеў
  7. Паўднёвы Нэгеў

[2]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па дадзеным Цэнтральнага статыстычнага бюро Ізраілю ў 2011 годзе ў акрузе агулам пражывала 1 121 600 чалавек[3], у тым ліку:

Муніцыпальны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падакругі Гарады Мясцовыя рады Рэгіянальныя рады
Ашкелён[4]
Бээр-Шэва[5]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каардынаты: 30°40′ пн. ш. 34°50′ у. д. / 30.667° пн. ш. 34.833° у. д. / 30.667; 34.833