Паўднёва-заходнебрыцкія мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
паўднёва-заходнебрыцкая падгрупа
Народнасьць корнцы, брэтонцы
Арэал Корнўал, Брэтанія
Лінгвістычная клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Склад

Паўднёва-захо́днебры́цкія мовы — падгрупа роднасных моваў у складзе брыцкае групы кельцкае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, распаўсюджаныя ў Брэтаніі й Корнўале (захад Францыі й Вялікабрытаніі адпаведна). Паходзяць ад прабрыцкае мовы, якая ў гістарычныя часы была распаўсюджанай амаль па ўсёй Брытаніі, і, такім чынам, маюць блізкія генэтычныя сувязі з валійскай і кумбрыйскай мовамі. Складаецца з корнскай і брэтонскай моваў.

Лічыцца, што гісторыя паўднёва-заходнебрыцкіх моваў як асобных моваў пачынаецца з часу раньняга Сярэднявечча, у пэрыяд найранейшых пісьмовых фіксацыяў, хутчэй за ўсё, структурна ўяўлялі сабою адзіную мову.

Самая раньняя стадыя існаваньня моваў, вядомая ў літаратуры як прымітыўная корнская або прымітыўная брэтонская мова, зьяўляецца пісьмова незафіксаванай. Захаваныя пісьмовыя крыніцы прыпадаюць на пэрыяд ІХХІІ стст., вядомы як старажытнакорнская або старажытнабрэтонская мова; маўленьне гэтай эпохі таксама ў асноўным застаецца ідэнтычным. Зыходзячы з гэтага, шэраг лінгвістаў (напрыклад, П. Схрэйвэр) разглядаюць тэрміны старажытнакорнская мова ды старажытнабрэтонская мова выключна як геаграфічныя, якія ўказваюць толькі на паходжаньне пісьмовага помніку з Корнўалу або Брэтаніі адпаведна.

Гукавыя зьмены[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для паўднёва-заходнебрыцкіх моваў уласьцівы шэраг агульных фанэтычных зьменаў, якія супрацьпастаўляюць брыцкую й корнскую мовы валійскай:

  • Пераход */(ɡ)wo-/ > /(ɡ)wu-/ у складзе перад націскам;
  • Зьмена якасьці */ɔː/, якая стала галосным пярэдняга шэрагу /œː/. У валійскай мове адбылася дыфтангізацыя галоснага ў /aw/;
  • Зьмена якасьці */a/ ў пазыцыях перад */iː, j/ (пераўтварылася ў галосны пярэдняга шэрагу */e/) у старых фінальных складох. У валійскай — дыфтангізацыя ў /ei/.

Дыфэрэнцыяцыі паўднёва-заходнебрыцкіх моваў і валійскай паспрыялі таксама інавацыі ў валійскай мове: напрыклад, разьвіцьцё глухога альвэалярнага лятэральнага /ɬ/.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Jackson, Kenneth. Language and History in Early Britain. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 1953.
  • Schrijver, Peter. Studies in British Celtic Historical Phonology. — Amsterdam: Rodopi, 1995. — ISBN 90-5183-820-4