Паўднёвы Буг
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Рака | |
| Паўднёвы Буг Південний Буг |
|
| Паўднёвы Буг каля Віньніцы | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | Бужок |
| Вышыня вытоку | 350 м |
| Вусьце | Чорнае мора |
| Краіны басэйну | Украіна |
| Даўжыня | 806 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 108 м³/с |
| Плошча басэйну | 63700 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
| Асноўныя прытокі | |
| Леваруч | Сінюха, Мэртвавод, Інгул |
| Праваруч | Згар, Кадыма, Гнілы Яланэц |
Паўднёвы Буг, Бог (па-ўкраінску: Південний Буг, антычная назова — Гіпаніс), рака ўва Ўкраіне (працякае ў Хмяльніцкай, Віньніцкай, Кіраваградзкай ды Мікалаеўскай абласьцях). Упадае ў Дняпроўска-Бузкі ліман Чорнага мора.
Гэта пятая паводле велічыні рака Ўкраіны й найвялікшая рака, якая цячэ выключна па тэрыторыі Ўкраіны. Цячэ па цэнтральных і паўднёвых яе абласьцях праз зону лесастэпу й стэпу. Тут на паверхню выходзіць найстаражытнейшае ўва Ўкраіне геалягічнае ўтварэньне – Украінскі крышталічны шчыт, дзякуючы якому Паўднёвы Буг вядомы сваімі парогамі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Паўднёвы Буг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў