Паўлава (Пружанскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўлава
трансьліт. Paŭlava
Паўлава
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Ружанскі
Насельніцтва: 262 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225159[1]
СААТА: 1256755026
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°50′54″ пн. ш. 24°54′52″ у. д. / 52.84833° пн. ш. 24.91444° у. д. / 52.84833; 24.91444Каардынаты: 52°50′54″ пн. ш. 24°54′52″ у. д. / 52.84833° пн. ш. 24.91444° у. д. / 52.84833; 24.91444
Паўлава на мапе Беларусі ±
Паўлава
Паўлава
Паўлава
Паўлава
Паўлава
Паўлава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Па́ўлава[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 45 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 38 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі БаранавічыБерасьце.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За расейскім часам — сяло і жыдоўская калёнія ў Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Жыды ўпершыню зьявіліся тут у 1850 року. Гэта былі перасяленцы зь Ясянёўкі, Пяскоў, Лыскава і Ваўкавыску, якія займаліся земляробствам[4].

У 1886 у Паўлаве 373 жыхары, 25 двароў, малітоўны дом, школу, піцейны дом; на пачатку XX стагодзьдзя 390 жыхароў. Жыдоўскае насельніцтва ў 1887 року складала 249 чалавек у 25 сем’ях. Сярод іх меліся прадстаўнікі наступных прафэсіяў: 9 будаўнікоў, 7 фабрычных працаўнікоў, 3 краўцы, 4 сапожнікі, 3 цесьляры, 1 ганчар, 1 стальмах, 2 кавалі і 3 мясьнікі[4].

За польскім часам — калёнія[5] і фальварак[6] у гміне Ружаны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[7].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, а з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (8 студзеня — 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). З 1954 — вёска, цэнтар сельсавету. 29 траўня 2015 году Ружанскі пасялковы савет, у склад якога ўваходзіла вёска, быў ператвораны ў сельсавет[8].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 236 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 230 жыхароў, 105 двароў; 2005 год — 244 жыхары, 108 двароў[9]; 2010 год — 262 жыхары

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аддзяленьне сувязі, крама, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска ляжыць на аўтамабільнай дарозе Р44 РужаныІвацэвічы.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Братэрская магіла савецкіх воінаў і партызанаў (1941—1944)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алфавитный список улиц по Павлово (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 22 ліпеня 2012 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 243
  3. ^ Pawłowo (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 436
  4. ^ а б The Founding of Pavlova and Konstantinova // Rozana: a Memorial Book to the Jewish Community = Rozhinoy; sefer zikaron le-kehilat Rozhinoy ve-ha-seviva / Edited by: M. Sokolowsky. — Tel Aviv: 1957. — С. 51.
  5. ^ Pawłowo, калонія. Radzima.net. Праверана 22 ліпеня 2012 г.
  6. ^ Pawłowo l, фальварак. Radzima.net. Праверана 22 ліпеня 2012 г.
  7. ^ Pawłowo Il, фальварак. Radzima.net. Праверана 22 ліпеня 2012 г.
  8. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
  9. ^ Паўлава // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 526

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўлава (Пружанскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў