Паўль Гэйзэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Adolf Friedrich Erdmann von Menzel 042.jpg

Паўль Ёган Людвіг Гэйзэ (па-нямецку: Paul Johann Ludwig von Heyse, 15 сакавіка 1830, Бэрлін — 2 красавіка 1914, Мюнхэн) — нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1910). Прэмія прысуджана «як даніна непераўзыдзенай, прасякнутай ідэалізмам артыстычнасьці, якую ён дэманстраваў на працягу сваёй доўгай і прадуктыўнай кар'еры лірычнага паэта, драматурга, навэліста і аўтара сусьветна вядомых кароткіх апавяданьняў»[1]. Ён выдаў 24 тома навэлаў, 6 раманаў, каля 60 п’есаў і 9 паэтычных зборнікаў.

Разам з Э. Гэйбэлем, Ф. Бодэнштэтам, Т. Лінгам і іншымі утварыў так званы Мюнхэнскі гурток паэтаў-эстэтаў, прыхільнікаў чыстага мастацтва.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лявонава Е. Прызнаны найлепшымі: Нобелеўская прэмія, яе гісторыя і лаўрэаты // Роднае слова. — 2001. — № 6. — С. 98—102.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Паўль Гэйзэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў