Паўлюк Багрым

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўлюк Багрым
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 лістапада 1812
Памёр 1891
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Подпіс Выява аўтографу
Подпіс Паўлюка Багрыма
Жырандоля працы Паўлюка Багрыма

Паўлю́к Багры́м (14 лістапада [ст. ст. 2 лістапада] 1812, вёска Крошын, цяпер у Баранавіцкім раёне — 1891) — беларускі сялянскі паэт.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўлюк Багрым нарадзіўся ў вёсцы Крошын Наваградзкага павету Гарадзенскай губэрні (цяпер Баранавіцкі раён), паэт. Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз В. Магнушэўскі. Пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй; пачаў пісаць сам. У сувязі зь сялянскімі хваляваньнямі 1828 году ў Крошыне і за распаўсюджаньне верша «Бунт хлопаў» (варыянт «Рабункаў мужыкоў» Я. Баршчэўскага) прыцягваўся да сьледзтва.

Багрым, як і яго бацька, быў кавалём. У гэтым рамястве дасягнуў мастацкіх вяршыняў, пра што сьведчыць зробленая ім мэталічная каваная жырандоль, якая і сёньня захоўваецца ў Крошынскім касьцёле. Пахаваны на мясцовых могілках. У 1985 годзе ў Крошыне адкрыты музэй народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які стаў хрэстаматыйным для беларускай літаратуры. Гэты верш паэт напісаў, верагодна, калі быў падлеткам. Упершыню яго апублікаваў у сваіх успамінах наваградзкі адвакат І. Яцкоўскі[1].

На думку Рамуальда ЗямкевічаМаксіма Гарэцкага) Багрыму належала й аўтарства ананімнага верша антыпрыгоннага духу «Гутарка Данілы са Сьцяпанам».

Дасьледчык беларускай гісторыі Ігар Запрудзкі даказвае, што верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» быў напісаны Юльянам Ляскоўскім. Такім чынам, магчыма што Паўлюк Багрым — літаратурная містыфікацыя[2].

Караль Жураўскі зьбіраў успаміны й дакумэнты пра паэта, зрабіў фотакопіі адпаведных дакумэнтаў.

«Зайграй, зайграй, хлопча малы…»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зайграй, зайграй, хлопча малы.
І ў скрыпачку і ў цымбалы.
А я зайграю ў дуду,
Бо ў Крошыне жыць не буду.
Бо ў Крошыне пан сярдзіты,
Бацька кіямі забіты,
Маці тужыць, сястра плача:
«Дзе ж ты пойдзеш, небарача?…»
Дзе ж я пайду? Мілы Божа!
Пайду ў свет, у бездарожжа,
У ваўкалака абярнуся,
З шчасцем на вас азірнуся.
Будзь здарова, маці міла!
Каб ты мяне не нарадзіла,
Каб ты мяне не карміла,
Шчасліўшая ты б была!
Каб я каршуном радзіўся,
Я бы без паноў абыўся:
У паншчыну б не пагналі,
У рэкруты б не забралі
І ў маскалі не аддалі.
Мне пастушком век не быці,
А ў маскалях трудна жыці,
А я і расці баюся,
Дзе ж я, бедны, абярнуся?
Ой, кажа́не, кажанé!
Чаму ж не сеў ты на мяне?
Каб я большы не падрос
ды ад бацькавых калёс.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Powieść czasu mojego, czyli Przygody litewskie». Londyn, 1854; Выд. 2: Poznań, 1858
  2. ^ Запрудскі І. М. Пытанне атрыбуцыі, паэтыка і эстэтыка верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» // Запрудскі І. М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст. — Мн.: БДУ, 2003. — С. 5-48.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўлюк Багрымсховішча мультымэдыйных матэрыялаў