Паўлюк Быкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўлюк Быкоўскі
Імя пры нараджэньні Павел Мікалаевіч[1] Быкоўскі
Род дзейнасьці журналіст
Дата нараджэньня 29 кастрычніка 1971 (52 гады)
Месца нараджэньня Менск
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак журналіст
Жонка Вольга Быкоўская
Дзеці дачка Анастасія

Паўлюк Быкоўскі (Павел Быкоўскі; нарадзіўся 29 кастрычніка 1971 у Менску) — беларускі журналіст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Менску. 2 гады вучыўся на факультэце беларускай філялёгіі і культуры Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка; спэцыялізацыя: беларуская мова і літаратура. З 1999 году — студэнт Віленскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту (па-летувіску: Vilniaus Pedagoginis Universitetas); факультэт славістыкі; спэцыялізацыя: «беларуская філялёгія». Выпускнік Літоўскага эдукалягічнага ўнівэрсытэту (Lietuvos edukologijos universitetui).

Самаадукацыя ў галіне журналістыкі і паліталёгіі. У лістападзе 1997 году прайшоў месячную стажыроўку на RFE/RL у Празе па тэме «прынцыпы незалежнай журналістыкі».

Працаваў рэпартэрам у газэтах «Чырвоная зьмена» і «Свабода», рэдактарам на радыёстанцыі «Крыніца», камэнтатарам Рэдакцыі перадач для Другой рэспубліканскай праграмы Беларускага радыёвяшчаньня (інфармацыйна-музычны канал «Радыё-2») Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, супрацоўнічаў з радыёстанцыямі «Юность/Молодежный канал» (Масква), «Нямецкая хваля» (Бон), газэтамі «Бизнес&Балтия» (Рыга), «Лабрит» (Рыга), «Караван» (Алматы). Публікаваўся ў аналітычным часопісе PRISM, які выдаецца Jamestown Foundation (Вашынгтон).

З 2015 г. акрэдытаваны пры МЗС Беларусі ў якасьці карэспандэнта Deutsche Welle[2].

З 1995 па 2015 г. — супрацоўнік недзяржаўнага аналітычнага тыднёвіка «Белорусы и рынок», быў загадчыкам аддзела грамадзка-палітычнай інфармацыі.

Па сумяшчальніцтве працаваў уласным карэспандэнтам у Менску праваабарончага тыднёвіка «Экспресс-хроника» (Масква), а таксама харвацкага інфармагенцтва STINA (Спліт). Зь лістапада 1999 па травень 2002, а таксама зноў з 2006 году — аўтар і вядучы праграмы «Кантэкст (Рэфлексіі з нагоды мінулага тыдня)» на беларускай радыёстанцыі «Рацыя».

Публікацыі паводле Google Акадэмія.

Ляўрэат прэміі «Dot-Журналистика» ў намінацыі «За пределами Рунета» ў 2012 — 2014, 2016 гадах[3].

Распрацаваныя курсы:[4] «Кампутары і інтэрнэт для журналістаў», «Пошук інфармацыі ў інтэрнэце», «Новыя мэдыя як інструмэнт прамоцыі грамадзкіх актывістаў», «Журналісцкае расьледаваньне ў сетцы інтэрнэт», «Пошук інфармацыі ў сацыяльных сетках», «Компас журналіста ў сацыяльных сетках», «Манэтызацыя кантэнту ў інтэрнэце», «Новыя мэдыя як інструмэнт прамоцыі грамадзкіх актывістаў», «Прасоўваньне вынікаў дасьледаваньняў і праца са СМІ» (уключае працу з сацыяльнымі сеткамі, SMM), «Прававая бясьпека журналістаў. Асьвятленьне ў СМІ пытаньняў бясьпекі праваабаронцаў, грамадзянскіх актывістаў» (уключае працу з сацыяльнымі сеткамі, SMM), «Інфармацыйныя тэхналёгіі, інтэрнэт і сацыяльныя сеткі для прафсаюзных актывістаў. Праблемы бясьпекі і абароны прыватнай інфармацыі ў Сусьветнай павуціне» (SMM), «Вядзеньне акаўнта ў сацыяльных сетках» (SMM).

Жанаты, ёсьць дачка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]