Паўночная Ірляндыя
|
|||||
| Дэвіз: Dieu et mon droit | |||||
| Мовы | ангельская, ірляндзкая | ||||
| Сталіца | Бэлфаст | ||||
| Валюта | фунт стэрлінгаў | ||||
| Дзяржаўны гімн | Londonderry Air (дэ факто) | ||||
Паўночная Ірляндыя (па-ангельску: Northern Ireland, па-ірляндзку: Tuaisceart Eireann, ольстэрск. шатл. Norlin Airlann) — адміністрацыйна-палітычная частка Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, разьмешчаная ў паўночна-ўсходняй частцы вострава Ірляндыя. Сталіца і найбуйнейшы горад — Бэлфаст. Адміністрацыйна падзеленая (з 1975) на 6 графстваў (па-ангельску: counties).
[рэдагаваць] Геаграфія
У цэнтральнай частцы разьмешчана возера Лох-Ёй, найбуйнейшае ў Вялікабрытаніі (392 км²). Другая па велічыні сыстэма азёр — Верхняе і Ніжняе Лох-Эрн на паўднёвым захадзе Паўночнай Ірляндыі. Паміж гэтымі азёрамі знаходзіцца раўнінная частка Паўночнай Ірляндыі, а паўночны ўсход, паўднёвы ўсход і захад яе тэрыторыі займаюць горы. Найвышэйшы пункт Паўночнай Ірляндыі — Сьліў Донард па-ангельску: Slieve Donard у гарах Морн (вышыня 848 м).
[рэдагаваць] Адміністрацыйнае дзяленьне
Адміністрацыйна Паўночная Ірляндыя падзеленая на 6 графстваў і 26 раёнаў. Востраў Ірляндыя лічыцца падзеленым на чатыры гістарычныя вобласці — Ольстэр, Манстэр, Лейнстэр і Конахт. Шэсць графстваў Паўночнай Ірляндыі ўваходзяць у склад Ольстэру. Тры графствы Ольстэру — Донегал, Каван і Монаган — уваходзяць у склад Рэспублікі Ірляндыя.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Паўночная Ірляндыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Злучанае Каралеўства Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі | ||
|---|---|---|
|
Заморскія тэрыторыі: Акратыры і Дэкелія · Ангілья · Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне · Брытанскія Віргінскія астравы · Бэрмудзкія астравы · Астравы Сьвятой Гэлены, Ушэсьця і Трыстан-да-Кунья · Гібральтар · Кайманавы астравы · Мансэрат · Піткерн · Тэркс і Кэйкас · Фолклэндзкія астравы¹ · Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя астравы¹
¹ прыналежнасьць тэрыторыі аспрэчваецца Аргентынай
|
||
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |