Паўночная Амэрыка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Паўно́чная Амэ́рыка – адзін з шасьці кантынэнтаў Зямлі, знаходзіцца ў заходнім паўшар'і, паміж Ціхім і Атлянтычным акіянамі. Аддзелены ад Азіі пралівам Берынга, ад Паўднёвай Амэрыкі Панамскім каналам. Паўночная частка кантынэнта адносіцца да Лацінскай Амэрыкі.
Плошча: 24,2 млн. км².
Колькасьць жыхароў: 493 млн (2001 год).
Даўжыня з поўначы на поўдзень – 7,2 тысяч кілямэтраў, з захаду на ўсход – 6,8 тысяч кілямэтраў, даўжыня берагавой лініі – 75,5 тысяч кілямэтраў. Найвялікшыя паўвыспы: Лабрадор, Фларыда, Каліфорнія. Да Паўночнай Амэрыкі адносяць выспы: Грэнляндыя, Зямля Бафіна, Куба. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора – 677 мэтраў, найвышэйшы пункт знаходзіцца ў Кардыльерах (г. МакКінлі, 6194 м), найніжэйшы пункт – ў Даліне Сьмерці (–86 мэтраў). Больш за 64% паверхні ляжыць вышэй за 300 мэтраў; уздоўж заходняга ўзбярэжжа знаходзяцца Кардыльеры (сейсьмічна актыўныя). На ўсход ад іх цягнецца Вялікая Раўніна, далей на ўсход Апалачы і нізіннае ўсходняе ўзбярэжжа. Галоўныя рэкі: Місысыпі, Місуры, Макэнзі, Юкон; азёры: Верхняе, Гурон, Мічыган, Вялікае Мядзьвежае, Эйры. На поўначы кантынэнта тундра, іглістыя лясы якія пераходзяць у зьмяшаныя і шыракалісныя лясы, у цэнтральнай частцы кантынэнту – прэрыі, на паўднёвым захадзе – пустэльні і паўпустэльні. У Кардыльерах знаходзяцца горныя іглістыя лясы і альпійскія лугі; на ўзбярэжжах Цэнтральнай Амэрыкі – раўнінныя лясы. Фаўна прадстаўленая вельмі шырока: паўночны алень, віргінскі алень, мядзьведзі (грызлі, барыбал), бізоны і г.д. У Паўночнай Амэрыцы жыве 8% чалавецтва (эўрапеоіды, нэгроіды і індэйцы), значныя абшары кантынэнта бязьлюдныя (Паўночная Канада, Грэнляндыя), найбольш населеныя Бэрмуды і паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа ЗША. Гарадзкое насельніцтва складае каля 75%. Найбуйнейшыя гарады Паўночнай Амэрыкі – Мэхіка (15,3 млн. чал.), Нью-Ёрк (7,4 млн. чал.) і Лос-Анджэлес (3,6 млн.чал.). Краіны, якія знаходзяцца ў Паўночнай Амэрыцы:
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| п • а • р Рэгіёны сьвету | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Амэрыка | Паўночная • Карыбскія выспы • Лацінская • Цэнтральная • Паўднёвая | Акіянія | Аўстралія • Новая Зэляндыя • Меланэзія • Мікранэзія • Палінэзія | ||
| Эўропа | Паўночная • Заходняя • Цэнтральная • Усходняя • Паўднёвая | Палярныя | Арктыка • Антарктыка | ||
| Азія | Паўночная • Цэнтральная • Усходняя • Паўднёвая • Паўдёва-Ўсходняя • Блізкі Ўсход | Акіяны | Атлянтычны • Індыйскі • Арктычны • Ціхі • Паўднёвы | ||
| Афрыка | Паўночная • Заходняя • Цэнтральная • Усходняя • Паўднёвая | ||||

