Паўночна-Заходні край
Паўно́чна-Захо́дні край (па-расейску: Северо-Западный край) — назва шасьці беларускіх і літоўскіх губэрняў[1] Расейскай імпэрыі, якія былі ўтвораныя 18 чэрвеня 1840 року на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага загадам імпэратара Мікалая I. Разам з трыма ўкраінскімі губэрнямі ўтвараў Заходні край.
Зьмест |
Склад [рэдагаваць]
Край улучаў наступныя губэрні:
- Віленская губэрня
- Ковенская губэрня
- Гарадзенская губэрня
- Менская губэрня
- Магілёўская губэрня
- Віцебская губэрня
Мінуўшчына [рэдагаваць]
Пры ўвядзеньні земскіх установаў у 1864 року Паўночна-Заходні край быў пакінуты няземскім. У 1903 року было прынятае «Палажэньне пра кіраваньне земскай гаспадаркай у губэрнях Віцебскай, Валынскай, Кіеўскай, Менскай, Магілёўскай, Падольскай» (па-расейску: «Положение об управлении земским хозяйством в губерниях Витебской, Волынской, Киевской, Минской, Могилевской, Подольской»)[2], паводле якога ў трох з губэрняў Паўночна-Заходняга краю ўводзіўся мадыфікаваны парадак земскага кіраваньня, з прызначэньнем усіх чальцоў земскіх управаў і земскіх гласных ад ураду. Дадзены парадок быў прызнаны няўдалым, пасьля чаго з 1910 распрацоўваўся законапраект пра ўвядзеньне ў гэтых губэрнях выбарных земскіх установаў, але таксама з выключэньнямі з агульнага парадку, накіраванымі на адхіленьне ад удзелу ў земствах польскіх землеўладальнікаў. Прыняцьце дадзенага закону(ru) ў 1911 року суправаджалася вострым палітычным крызісам. Выбарнае земства ў гэтых шасьці губэрнях дзейнічала з 1912 року[3].
Губэрнатары [рэдагаваць]
- 1794—1797: Мікалай Рапнін
- 1799—1801: Міхаіл Кутузаў
- 1801—1806: Лявонці Бэнігсэн
- 1806—1830: Аляксандар Рымскі-Корсакаў
- 1855—1863: Уладзімер Назімаў
- 1863—1865: Міхаіл Мураўёў
- 1865—1866: Канстантын Каўфман
- 1868—1874: Аляксандар Патапаў
- 1880—1884: Эдуард Татлебэн
- 1902—1904: Пётар Сьвятаполк-Мірскі
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Памяти графа Михаила Николаевича Муравьёва // Издание Виленского уездного комитета попечительства о народной трезвости. — Вильна: Типография Окружного Штаба, 1898.
- ^ Полное Собрание Законов Российской Империи. Собрание третье. — СПб.: 1905 Т. XXIII. Отделение I. — 334-353 с. № 22757
- ^ Полное Собрание Законов Российской Империи. Собрание третье. — СПб.: 1914 Т. XXXI. Отделение I. — 170-175 с. № 34903