Паўночны Райн — Вэстфалія
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Паўночны Райн-Вэстфалія Nordrhein-Westfalen |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Нямеччына |
| Статус | Фэдэральная зямля |
| Адміністрацыйны цэнтар | Дусэльдорф |
| Найбуйнейшыя гарады | Кёльн, Дусэльдорф, Дортмунд, Эсэн, Дуйсбург і інш. |
| Дата ўтварэньня | 23 жніўня 1946 |
| Прэм’ер-міністар | Ганэлора Крафт |
| Афіцыйныя мовы | Нямецкая |
| Мовы ва ўжытку | Нямецкая, Ніжненямецкая |
| Насельніцтва (2011) |
17 836 000 (1-е месца) |
| Шчыльнасьць | 524 чал./км² |
| Плошча | 34 088,31 км² км² |
| Месцазнаходжаньне | |
Паўночны Райн-Вэстфалія (па-нямецку: Nordrhein-Westfalen) — адна з 16 фэдэратыўных земляў Нямеччыны, разьмешчаная на захадзе краіны. Гэта чацьвёртая па займаемай плошчы (34 088 31 км²) і найбуйнейшая па колькасьці жыхароў (17 836 000, па стане на 30 красавіка 2011) зямля Нямеччыны. Мяжуе на поўначы й паўночным усходзе зь Ніжняй Саксоніяй, на паўднёвым усходзе — з Гэсэнам, на поўдні — з Райнлянд-Пфальцам, на захадзе — з Бэльгіяй і Нідэрляндамі. Сталіца — Дусэльдорф. У Паўночным Райне-Вэстфаліі знаходзіцца 29 з 80 буйных (то бок з насельніцтвам звыш за 100 000 чалавек), у тым ліку 9 з 20 найбуйнейшых гарадоў Нямеччыны, гэта наступныя гарады (у дужках колькасьць насельніцтва па стане на 31 сьнежня 2010): Кёльн (1 007 119 жыхароў; чацьвёртае месца ў Нямеччыне пасьля Бэрліну, Гамбургу й Мюнхэна), Дусэльдорф (588 735), Дортмунд (580 444), Эсэн (574 635), Дуйсбург (489 599), Бохум (374 737), Вупэрталь (349 721), Бон (324 899) і Білефэльд (323 270).
Гісторыя [рэдагаваць]
Зямля Паўночны Райн-Вэстфалія была ўтворана з былых правінцыяў Вэстфалія й паўночнай часткі Рэйнскай правінцыі Прусыі 23 жніўня 1946 брытанскай акупацыйнай адміністрацыяй, якая пасьля Другой Сусьветнай вайны займала гэтыя тэрыторыі. У 1947 годзе да яе была далучана былая зямля Ліпэ.
Адміністрацыйны падзел [рэдагаваць]
У адміністрацыйным пляне Паўночны Райн-Вэстфалія падзяляецца на 5 вобласьцяў: Арнсбэрг, Дэтмальд, Дусэльдорф, Кёльн і Мюнстэр, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на акругі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Паўночны Райн — Вэстфалія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |