Паўночны полюс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук

Каардынаты: 90° пн. ш. 0° у. д. / 90° пн. ш. 0° у. д. / 90; 0

Паўночны полюс

Паўночны полюс (Паўночнае канцавосьсе) — гэта самая паўночная кропка Зямлі. Існуе чатыры тлумачэньні тэрміну «Паўночны полюс», але ў жыцьці ўжываецца толькі два зь іх. Усе тлумачэньні маюць аднолькавую рысу — кожная разьмяшчае полюс у Арктычным акіяне. Тлумачэньні полюсу наступныя:

Астраномы тлумачаць «геаграфічны» Паўночны полюс плянэты ў Сонечнай сыстэме як кропку, якая знаходзіцца на тым самым паўшар’і, што і на Зямлі. Магнітны полюс атрымаў назву згодна з кірункам магнітнага полю, якое ўваходзіць ці выходзіць з зямной кары. Калі лінія полю укладаюцца падобна да зямных, гэта і ёсьць паўночны магнітны полюс плянэты. Магнітныя палюсы могуць мяняцца месцамі з паўночнага на паўднёвы й наадварот. На працягу міліярдаў гадоў на Зямлі гэта здаралася шмат разоў, а 500 000 гадоў таму паўднёвы магнітны полюс знаходзіўся на месцы сёньняшняга паўночнага. Прынята лічыць, што гэтая зьява здараецца ў той час, калі нікелева-жалезнае ядро Зямлі зьмяняе сваю палярнасьць. Невядома, што выклікае гэты працэс.

Адзіным вядомым аб’ектам Сонечнай сыстэмы, які не мае магнітных палюсоў гэта Гіпэрыён — спадарожнік Сатурну. З-за таго, што ён ня мае магнітнага полю й знаходзіцца пад уплывам іншых спадарожнікаў, ён абарачаецца хаатычна.

Вось Урану нахіленая да плоскасьці экліптыкі пад вуглом 90°, так акрэсленьне палажэньня паўночнага полюсу зьяўляецца спрэчным пытаньнем.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфічны паўночны полюс

Геаграфічны полюс — гэта найбольш паўночная кропка на паверхні Зямлі, усталяваная на падставе яе руху вакол восі. Менавіта праз гэту кропку праходзіць вось абарачэньня нашае плянэты. Ён мае стабільнае палажэньне (геаграфічная шырата 90°N); там няма зямлі, а акіян большы час пакрыты лёдам. Не гледзячы на тое, ў які бок пайсьці ад геаграфічнага паўночнага полюсу, гэты кірунак заўсёды будзе паўднёвым.

Першая навуковая экспэдыцыя на геаграфічны паўднёвы полюс адбылася 6 красавіка 1909 году. Вайсковы інжынер Роберт Піры, Мэцьцю Генсан і чатыры эскімоса (Оота, Сігло, Эгінгвэй і Ооквеа) пачалі пакарэньне полюсу. Да недаўняга часу лічылася, што ім гэта ўдалося, але ў 1996 годзе быў праведзены дакладны аналіз новаадкрытых запісаў Піры. Ён вызначыў, што экспэдыцыі да полюсу нехапіла 32 км.

Першым даказаным пакарэньнем быў пералёт над полюсам нарвэскага вандроўцы Руаля Амундсэна і ягонага амэрыканскага спонсара Лінкальна Элсворта на дырыжаблі Norge, спраектаваным і пілатаваным італьянцам Умбертам Ноблем. Палёт са Шпіцбэргену на Аляску адбыўся ў 1926 годзе.

3 траўня 1952 году падпалкоўнік амэрыканскіх ваенна-паветраных сіл Джозэф Флетчар і лейтэнант Віліам Бенэдзікт зрабілі пасадку на геаграфічным паўночным полюсе. 6 красавіка 1992 году Робэрт Шуман стаў наймалодшым пераможцам полюса, яму было 10 гадоў.

У культуры Захада усталявалася легенда, што на Паўночным полюсе жыве Санта Клаўс.

[рэдагаваць] Магнітны паўночны полюс

Агульнае тлумачэньне магнітнага полюсу — кропка, ў якой магнітнае поле Зямлі стварае зь яе паверхняй вугал 90°. Гэта тлумачэньне вызначыў у 1600 годзе сэр Віліам Гідберт — ангельскі фізык.

Магнітны полюс ня трэба блытаць з геамагнетычным полюсам. Магнітная поўнач — гэта кропка, на якую паказвае кожны компас, а як вядома магнітныя палюсы рухаюцца, так у 2003 годзе стрэлка компасу паказвала на кропку каля канадзкіх выспаў Каралевы Элізабэты (78°18′ пн. ш. 104°0′ з. д. / 78.3° пн. ш. 104° з. д. / 78.3; -104).

Першая навуковая экспэдыцыя на магнітны полюс адбылася пад кіраўніцтвам Джэймса Кларка Роса, 1 чэрвеня 1831 году ён адкрыў магнітны полюс каля ўзьбярэжжа Адэлаіды. 72 гады пазьней Роальд Амудсэн заўважыў, што палажэньне полюса зьмянілася. Трэцяе вымярэньне полюсу ажыцьцявілі канадзкія навукоўцы, лякалізуючы магнітную поўнач на выспе прынца Ўэльскага. Урад Канады правёў шэраг даследваньняў, з якіх можна зрабіць выснову, што полюс рухаецца на поўнач. Яго сярэдняя хуткасьць складае каля 40 км на год.

[рэдагаваць] Геамагнітны паўночны полюс

Геамагнітны полюс — гэта паўночная частка геамагнітнага поля Зямлі. Ён мае шмат падобных уласьцівасьцяў з магнітным полюсам, аднак утвараецца пад узьдзеяньнем магнітасфэры. У зоне геамагнітнага полюса утвараецца паўночнае зьзяньне. Геаграфічныя каардынаты геамагнітнага полюсу: 78°30′ пн. ш. 69°0′ з. д. / 78.5° пн. ш. 69° з. д. / 78.5; -69, недалёка ад Куаанаак, Грэнляндыя. Першая навуковая экспэдыцыя на геамагнітны полюс Зямлі адбылася ў 1992 годзе пад кіраўніцтвам Дэвіда Хемплемана-Адамса.

[рэдагаваць] Паўночны полюс недасяжнасьці

Полюс недасяжнасьці — гэта кропка ў Арктычным акіяне, наібольш аддаленая ад берага, адлегласьць ад бліжэйшай зямлі складае больш за 1100 км. Каардынаты: 84°03′ пн. ш. 174°51′ з. д. / 84.05° пн. ш. 174.85° з. д. / 84.05; -174.85. Яго дасягнуў у 1927 годзе сэр Губерт Вілкінс (на самалёце). У 1959 годзе савецкі ледакол змог туды даплыць.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Паўночны полюссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах