Паўстаньне Ракацы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паўстаньне Ракацы
II. Rákóczi Ferenc és Esze Tamás találkozása.jpg
Сустрэча Фэрэнца II Ракацы з Томашам Эсэм
Дата: 17031711
Месца: Сяміградзьдзе
Вынік: перамога Габсбургаў
Супернікі
Каралеўства Вугоршчына Габсбургі
Камандуючыя
Фэрэнц II Ракацы Леапольд I Габсбург
Колькасьць
~70 000 ~60 000

Паўста́ньне Ра́кацы, Нацыяна́льна-вызво́льная вайна́ вуго́рскага наро́ду — паўстаньне ў Вугоршчыне на чале зь сяміградзкім князем Фэрэнцам II Ракацы, якое адбывалася ў 17031711 роках падчас змаганьня вугорцаў з дамінаваньнем Габсбургаў. У вугорскай і славацкай літаратуры часта апісваецца як апошняе паўстаньне куруцаў.

Хада паўстаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэрвені 1703 Фэрэнц II Ракацы вярнуўся ў Вугоршчыну з эміграцыі ў Рэчы Паспалітай і падняў антыгабсбурскае паўстаньне. Да 1705 паўстанцы занялі амаль усю тэрыторыю Вугоршчыны і Сяміградзьдзя. На той час сілы Ракацы налічвалі 31 полк пяхоты і 52 кавалерыйскія палкі. Сабраны ў 1707 року сойм(hu) абвясьціў незалежнасьць Вугоршчыны. У тым самым року аўстрыйцы сьцягнулі на вугорскі фронт значныя сілы ў колькасьці 45 пяхотных і 42 кавалерыйскіх палкоў.

3 жніўня 1708 адбылася бітва пад Трэнчынам, у якой вугорцы панесьлі паразу, а ў кастрычніку страцілі цьвердзі Сольнак і Шарошпатак. Паўстаньне было здушанае, войска распусьцілася, а Ракацы 23 студзеня 1711 вярнуўся ў Рэч Паспалітую.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Zygmunt Ryniewicz: Leksykon bitew świata, Wyd. Almapress. Warszawa 2004.