Паўстаньне Тэкэлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўстаньне Тэкэлі
Дата: 16781686
Месца: Верхняя Вугоршчына
Вынік: перамога Габсбургаў
Супернікі
КуруцыГабсбургі
Камандуючыя
Імрэ ТэкэліЛеапольд I Габсбург

Паўста́ньне Тэкэ́лі — адно з вугорскіх паўстаньняў куруцаў, якое мела месца ў 16781686 роках падчас змаганьня вугорцаў з дамінаваньнем Габсбургаў.

Хада паўстаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1678 року пачалося антыімпэратарскае паўстаньне, на чале якога стаў Эмэрык Тэкэлі, малады вугорскі шляхціц з Кежмарку. У жніўні 1678 паўстанцы занялі ўсходнюю Славаччыну, перайшлі ў шахтарскі рэгіён і ў Верхнюю Нітру, пасьля чаго была абвешчаная незалежная ад Сяміградзьдзя дзяржава са сталіцай у Кошыцах.

Пад ціскам посьпехаў куруцкага паўстаньня імпэратар Леапольд I склікаў у Шопране сойм (1681), на якім зьмяніў вугорскую канстытуцыю, атрымаўшы яшчэ большую ўладу. Пастановы сойму датычна веравызнаньня не задаволілі Эмэрыка Тэкэлі, які зноў распачаў узброенае змаганьне. У 1682 князь абвясьціў сябе каралём «Верхняй Вугоршчыны» і прызнаў вяршэнства Турэччыны, зь якой склаў хаўрус супраць імпэрыі.

У часе выправы асманаў на Вену Тэкэлі пашырыў свае ўладаньні на ўсходзе амаль на ўсю тэрыторыю сучаснай Славаччыны, аднак параза туркаў пад Венай у 1683 азначала хуткі канец ягонай улады. У 1685 року ў выніку здрады туркі арыштавалі Імрэ Тэкэлі, з-за чаго на бок імпэратара перайшлі 17 000 куруцаў. Пасьля вызваленьня князь Тэкэлі ня быў здольны пачаць новае змаганьне, і ўвесь край занялі Габсбургі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Zygmunt Ryniewicz: Leksykon bitew świata, Wyd. Almapress. Warszawa 2004.
  • Zbigniew Wójcik, Historia powszechna XVI—XVII wieku, Państwowe Wydawnictwo Naukowe, Warszawa 1968, str. 460