Паўтарак
Паўтарак – білонная манэта наміналам 1 ½ гроша на землях Рэчы Паспалітай. У Эўропе мела назву Драйпёлькер, у Маскоўскім княстве – Чэх (пасьля гэтая назва перайшла й на землі Ўкраіны ды Усход Беларусі). Паўтарак меў такі самы выгляд як і іншыя эўрапейскія манэты падобнага наміналу, розьніўся толькі лацінскай надпісам і гэрбам. У Рэчы Паспалітай біцьцё паўтаракаў распачаў за часамі Жыгімонта Вазы. Разам з кароннымі паўтаракамі на землях беларусі часта сустракаюцца швэдскія -рыская мынца, эблёнгская мынца, ды прускія манэты (Драйпёлькер).
На авэрсе – гішпанскі гэральдычны шчыт з двума Арламі і Пагонямі па дыяганалі. У цэнтры гэрбу малы шчыт са Снапом – гэрбам Вазаў. Над шчытом Карона, пад шчытом лічба 3 – тры паўгрошы. На рэвэрсе – дзяржава ў якой ўпісана лічба 24, што азначае вартасьць - 1/24 талера..
У ВКЛ паўтаракі біліся мала і ў кароткі прамежак часу на віленскай мынцы:
Жыгімонт Ваза - 1619, 1620, 1622.
Ян Казімір – 1650 (лічыцца памылкай ці тагачаснай падробкай), 1652.
У Кароне біцьцё паўтаракаў пачалося за Жыгімонтам Вазай і з цягам часу (1621-1626) набыло масавыя памеры: Быдгашчанская мынца – 1614-1628 Кракаўская мынца – 1615-1618 Пазнаньская мынца – 1654, 1658-1659, 1662, 1666 Львоўская мынца – 1661
Рыская мынца біла свае адмысловыя паўтаракі – 1616-1617, 1620, 1624.
У 1753, 1755-1756 гадох паўтаракі для Польшчы біла Лейпцыгская мынца (Саксонія).