Перадазіроўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Перадазіроўка — мэдычны тэрмін, які апісвае выпадак прыёму лекавага або наркатычнага прэпарата ў дозах, большых за рэкамендуемыя або тыя, якія ўжываюцца звычайна. Перадазіроўка лекамі або наркотыкам можа наносіць моцную, часам незваротную шкоду арганізму і нават прывесьці да сьмерці.

Перадазіроўка (перавышэньне дозы) прадугледжвае істотнае перавышэньне бясьпечнай дозы лекаў або наркотыку, памылку, а не наўмыснае атручваньне.