Перакачаўнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Перака́чаўнік — страва беларускіх татараў, пірог зь вялікай колькасьці пластоў тонка раскачанага цеста бяз дрожджаў.

20 ліпеня 2005 году страва ўнесеная ў сьпіс традыцыйных страваў польскай кухні, які вядзе Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы й мае толькі прэстыжны характар[1]. Пры гэтым падкрэсьлівалася, што назву ўзялі зь беларускай мовы[2]. Прадукт занесены таксама ў рэестар гарантаваных традыцыйных страваў(en), які вядзе Эўрапейская камісія, што гарантуе яму абарону ва ўсім Эўразьвязе[3][4].

Рэцэпты прыгатаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Складнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цеста:

Фарш мясны:

Фарш салодкі:

З мукі, паловы масла, сьмятаны, яек, соды і цукру (для салодкай начынкі; але солі і перцу — у выпадку мясной начынкі) старанна замяшаць вельмі крутое — гэтак званае макароннае, з найменшай колькасьцю вады (каля 25—35% ад агульнай вагі цеста ці ўдвая менш, чым здольная зьвязаць пшанічная мука) — цеста, даліваючы пакрысе ваду па меры патрэбы. Падзяліць цеста на 4 часткі, кожную раскачаць у як мага больш тонкія пласты. Зьмяшаць кампанэнты фаршу паміж сабой. Нашмараваць асобныя бліны маслам і закрасамі, выкласьці фарш, зьверху пакласьці наступны блін і г. д. Скруціць у рулет, які затым зьвіваецца ў сьпіраль накшталт «сьлімака», зьляпіць краі. Смажыць у рондлі ў вялікай колькасьці алею (які мусіць цалкам пакрываць перакачаўнік), мясны — каля дзьвюх гадзін, салодкі — крыху меней.

Чым больш далікатнымі атрымаюцца бліны і чым драбней пасечанае мяса, тым смачнейшым будзе гэты старадаўні беларуска‑татарскі пірог. Гатовы прадукт, паводле зарэгістраванага польскага стандарту, мае каля 30 см у дыямэтры і важыць каля 3 кг.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]