Пераклады Бібліі на выдуманыя мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Пераклады Бібліі на выдуманыя мовы улучаюць у сябе:

Квэнья[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Квэнья

Квэнья — выдуманая мова, распрацаваная пісьменьнікам Дж. Р. Р. Толкінам. Розныя часткі Бібліі былі перакладзеныя на мову нэа-квэнья, спроба рэдагаваньня адзінае мовы квэнья паводле Толкіна разьвіваецца ды часта супярэчыць ідэям пра мову. Хэлдж Фаўскандэр пераклаў першыя дзьве часткі Кнігі Роду і каля паловы Новага Запавету. Іншыя часткі перакладаюцца людзьмі на сайце Aglardh[1].

Пераклад Ян (Yohannëo) 3:16
Фаўскангер An Eru emélië i mar tenna antië ernóna Yondorya, i ilquen ye savë sessë lá nauva nancarna, mal samuva oira coivië.

LOLcat[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Lolcat і LOLCat Bible Translation Project

The LOLCat Bible Translation Project — гэта сайт, заснаваны на wiki, дзе рэдактары імкнуцца да пародыі ўсёй Бібліі ў стылі «LOLspeak», слэнгу, папулярызаваным інтэрнэт-мэмам Lolcat. LOLspeak быў названы «кіці піджын» ды быў параўнаны зь дзіцячым лепетам. Праект абапіраецца на адаптацыю аўтараў. Паводле стану на 27 сакавіка 2008 году, прыкладна 61% тэксту быў адаптаваны[2].

Пераклад Ян 3:16
Варыянт So liek teh Ceiling Kitteh lieks teh ppl lots and he sez 'Oh hai I givez u me only kitteh and ifs u beleeves him u wont evr diez no moar, kthxbai!'

Клінгон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Клінгон

Каардынаваная Кевінам Ўілсанам, KBTP узяла на сябе велізарную працу па перакладзе кнігаў Бібліі, Старога й Новага Запаветаў на мову клінгон. Прасоўваецца Інстытутам мовы клінгон (чые мэты не ўключаюць у сябе місіянэрскую працу, але гэты праект лічыўся ў KLI вартым для намаганьняў для чыста сьвецкіх прычынаў).

NSKOL апублікаваў два тамы, якія зьмяшчаюць пераклады некалькіх частак Бібліі. У Інтэрнэце можна знайсьці наступныя ўзоры:

Пераклад Псальмы 117
K’mel joH’a' yInaD Hoch qorDu’pu'

yIquvmoH Hoch ghotpu'
numuSHa’qu’mo'
'ej reH taHtaH vItDaj.
joH’a' yInaD !'

Лінгвіст Нік Нікалас таксама пераклаў на мову клінгон Эвангельле ад Марка. http://www.tlg.uci.edu/~opoudjis/Klingon/mark.new.html

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://middangeard.org.uk/aglardh_archive/?q=Quenya_Bible
  2. ^ Guzman, Monika. Time Killer: The "lolcat" bible // Seattle Post-Intelligencer, 2007-10-19 г. Праверана 2007-12-23 г.