Перамяшчэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Перамяшчэ́ньне — вэктар, які злучае пачатковы і канцавы пункты, празь якія рушыла цела (матэрыяльны пункт) на працягу дадзенага часу. Любы прамежак, які злучае якія-небудзь пункты траекторыі руху матэрыяльнага пункту, прадстаўляе яго перамяшчэньне на некаторым прамежку часу.

Перамяшчэньне можна таксама вызначыць як зьмяненьне радыюс-вэктара. Калі ў момант t_1 матэрыяльны пункт займаў пазыцыю, якая характарызуецца радыюс-вэктарам \mathbf r_1, а ў момант t_2 — радыюс-вэктарам \mathbf r_2, то рознасьць \Delta r = \mathbf r_2 - \mathbf r_1 і складзе перамяшчэньне матэрыяльнага пункту на прамежку часу [t_1; t_2].

Велічыня перамяшчэньня заўсёды меншая ці, прынамсі, ня большая, за шлях матэрыяльнага пункту на гэтым жа прамежку часу. Роўнасьць велічыні перамяшчэньня і шляху дасягаецца пры руху па простай у адным кірунку.

Перамяшчэньне характарызуе рух матэрыяльнага пункту, не зважаючы на ягоную інтэнсіўнасьць. Велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасьць руху і ўяўляе сабой перамяшчэньне, аднесенае да адзінкі часу, называецца хуткасьцю.

Пры вядомай хуткасьці перамяшчэньне матэрыяльнага пункту можна знайсьці шляхам інтэграваньня па часе:

\Delta \mathbf r = \int \limits_{t_1}^{t_2} \mathbf v dt