Перапіс насельніцтва ЗША

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Перапіс насельніцтва ЗША — перапіс насельніцтва, які праводзіцца ў Злучаных Штатах Амэрыкі кожныя дзесяць гадоў. Адказнасьць за арганізацыю і правядзеньне перапісу нясе Бюро перапісу насельніцтва ЗША.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул 1 Канстытуцыі Злучаных Штатаў прадугледжвае, што перапіс насельніцтва павінен праходзіць не радзей аднаго разу ў дзесяць гадоў.[1] Ад гэтага залежыць колькасьць мандатаў ад кожнага штату ў Палаце прадстаўнікоў і ў Калегіі выбаршчыкаў. Перапіс ажыцяўляецца кожныя 10 гадоў у гадах, якія сканчаюцца нулём (2000, 2010), і завецца «дзесяцігадовым». Разьдзел 13 Кодэксу Злучаных Штатаў апісвае працэдуру правядзеньня перапісу і апрацоўкі зьвестак.[2]

Першы перапіс быў праведзены ў 1790 годзе пры Томасе Джэфэрсане.

З 1790 да 1840 гадоў перапіс праводзіўся сіламі шэрыфаў. З 1840 году ўзьнік цэнтральны офіс перапісу, які дзейнічаў толькі падчас дзесяцігадовага перапісу. У 1890 годзе ўпершыню пры перапісе выкарыстоўвалі электрычную табуляцыйную машыну Гэрмана Голерыта для апрацоўкі вынікаў.

Вынікі перапісаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1790 — 3 929 214,
  • 1800 — 5 236 631,
  • 1810 — 7 239 881,
  • 1820 — 9 638 453,
  • 1830 — 12 866 020,
  • 1840 — 17 069 453,
  • 1850 — 23 191 876,
  • 1860 — 31 443 321,
  • 1870 — 38 558 371,
  • 1880 — 49 371 340,
  • 1890 — 62 979 766,
  • 1900 — 76 212 168,
  • 1910 — 92 228 496,
  • 1920 — 106 021 537,
  • 1930 — 123 202 624,
  • 1940 — 132 164 569,
  • 1950 — 151 325 798,
  • 1960 — 179 323 175,
  • 1970 — 203 211 926,
  • 1980 — 226 545 805,
  • 1990 — 248 709 873,
  • 2000 — 281 421 906,
  • 2010 — 308 745 538.[3]

Публікацыя вынікаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля правядзеньня перапісу публікуюцца абагульненыя статыстычныя вынікі, якія ня ўтрымліваюць пэрсанальных зьвестак грамадзян. Праз 72 гады пасьля перапісу закон дазваляе публікаваць поўную інфармацыю, атрыманую ў выніку перапісу.

2 красавіка 2012 году на сайце Нацыянальнага архіва ЗША выкладзены амаль 4 мільёны адсканаваных копіяў апытальных лістоў перапісу насельніцтва ЗША 1940 году, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб 132,2 мільёна тагачасных амэрыканцаў.[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Канстытуцыя Злучаных Штатаў, параграф 1, раздзел 2: «The actual Enumeration shall be made within three Years after the first Meeting of the Congress of the United States, and within every subsequent Term of ten Years, in such Manner as they shall by Law direct.» (анг.)
  2. ^ Кодэкс Злучаных Штатаў, раздзел 13: «Перапіс насельніцтва» Cornell University Law School  (анг.)
  3. ^ Census.gov (анг.)
  4. ^ Перапіс у ЗША 1940 года ў інтэрнэце сабрала 22,5 млн праглядаў