Першамайская (станцыя мэтро, Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станцыя «Першамайская»
Аўтазаводзкая лінія
Менскі мэтрапалітэн
Дата адкрыцьця 1991
Тып плятформы Бочныя
Даўжыня плятформы, м 100
Шырыня плятформы, м 10
Маб. апэратары А1, МТС, Life:)
Код станцыі 215
Аўтазаводзкая лінія
Каменная горка (станцыя мэтро) leer
Каменная Горка
Кунцаўшчына (станцыя мэтро) leer
Кунцаўшчына
Спартыўная (станцыя мэтро, Менск) leer
Спартыўная
Пушкінская (станцыя мэтро, Менск) leer
Пушкінская
Маладзёжная (станцыя мэтро, Менск) Менск-Паўночны
Маладзёжная
Фрунзенская (станцыя мэтро, Менск) Юбілейная плошча (станцыя мэтро)
Фрунзенская
Няміга (станцыя мэтро) leer
Няміга
Купалаўская (станцыя мэтро)
Кастрычніцкая (станцыя мэтро, Менск)
Купалаўская
Першамайская (станцыя мэтро, Менск) leer
Першамайская
Пралетарская (станцыя мэтро, Менск) Менск-Усходні
Пралетарская
Трактарны завод (станцыя мэтро, Менск) leer
Трактарны завод
Партызанская (станцыя мэтро, Менск) leer
Партызанская
Аўтазаводзкая (станцыя мэтро, Менск) leer
Аўтазаводзкая
Магілёўская (станцыя мэтро) leer
Магілёўская
Магілёўскае (электрадэпо) leer
ЦЧ-2 «Магілёўскае»

Першамайская (трансьліт.: Pieršamajskaja) — станцыя Аўтазаводзкай лініі Менскага мэтрапалітэну, разьмешчана паміж станцыямі «Купалаўская» і «Пралетарская». Адкрыта ў 1991 годзе, праз некалькі месяцаў пасьля першага ўчастка Аўтазаводзкай лініі. Адзіная станцыя ў Менскім мэтрапалітэне з бакавым разьмяшчэньнем плятформаў.

Будаўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова станцыя праектавалася з астраўной плятформай, аднак пры будаўніцтве былі дапушчаныя тэхнічныя памылкі — у прыватнасьці, не ўлічана прысутнасьць пылеватых пяскоў паблізу рэчышча Сьвіслачы. У выніку плян тунэляў і станцыі быў зьменены, а дата адкрыцьця станцыі перанесена з 31 сьнежня 1990 году на першае паўгодзьдзе 1991 году. Да заканчэньня будаўніцтва цягнікі другой лініі праязджалі «Першамайскую» транзітам.

Выхады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхады «Першамайскай» разьмешчаны ў падземных пераходах на вуліцы Леніна, побач з ракой Сьвіслач, і вядуць да канцэртнай залы «Менск», заводу «Менск Крышталь», ліцэю БДУ і стадыёна «Дынама».