Пескі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пескі (Мастоўскі раён)»)
Пескі
лац. Pieski
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Мастоўскі
Сельсавет: Пескаўскі
Насельніцтва: 638 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1515
СААТА: 4240854041
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°21′5″ пн. ш. 24°37′27″ у. д. / 53.35139° пн. ш. 24.62417° у. д. / 53.35139; 24.62417Каардынаты: 53°21′5″ пн. ш. 24°37′27″ у. д. / 53.35139° пн. ш. 24.62417° у. д. / 53.35139; 24.62417
Пескі на мапе Беларусі ±
Пескі
Пескі
Пескі
Пескі
Пескі
Пескі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пе́скі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Зальвянцы. Цэнтар сельсавету Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 638 чалавек. Знаходзяцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Мастоў, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Масты — Зэльва і ВаўкавыскШчучын.

Пескі — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Пескі ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі, каля яны ўваходзілі ў склад Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва. Тут існаваў замак.

У XVII стагодзьдзі Пескамі валодалі Сапегі, якія ў 1682 годзе збудавалі тут касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцешай Панны Марыі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пескі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1833 год у мястэчку было 110 дамоў, 2 драўляныя царквы, 15 кочмаў, суконная фабрыка, на якой працавала 36 чалавек. У 1862 годзе расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў Песках народную вучэльню, якая ўтрымлівалася на стродкі дзяржаўнага скарбу і мясцовых жыхароў. На 1886 год у мястэчку дзейнічалі касьцёл, царква, капліца, сынагога і 3 малітоўныя дамы, працавалі валасная ўправа, багадзельня, народнае вучэльня, 14 крамаў, скураны завод, 6 піцейных дамоў, 5 вадзяных млыноў, заезны двор.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пескі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пескі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пескі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Пескі ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 году Пескі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. На 1998 год тут было 377 двароў, на 1 студзеня 2001 году — 326. У 2000-я гады Пескі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 486 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 406, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 46[3]; 1833 год — 485 чал.; 1886 год — 1352 чал.; ~1887 год — 1121 чал. (568 муж. і 553 жан.), зь іх 746 юдэяў[4]
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 3122 чал.; 1998 год — 896 чал.[5]; 2000 год — 816 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2001 году — 810 чал.; 2009 год — 638 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Песках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, лекарская амбуляторыя, бібліятэка, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Рынкавая вуліца[7].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл з боку апсыды

За 2 км ад Пескаў, на левым баку дарогі на Ляду захаваўся помнік археалёгіі — курганны могільнік (1-я пал. 1-га тысячагодзьдзя н. э.). За 1 і 0,2 км ад вёскі Селішча-1 і Селішча-2, за 1, 3 і 3,5 км — Стаянка-1,2,3.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 53.
  5. ^ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 485.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 327.
  7. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 42.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]