Пескі (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пескі
польск. Piaski
Мясцовая назва: Piêski
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Дубічы Царкоўныя
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-204
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°38′45″ пн. ш. 23°32′13″ у. д. / 52.64583° пн. ш. 23.53694° у. д. / 52.64583; 23.53694Каардынаты: 52°38′45″ пн. ш. 23°32′13″ у. д. / 52.64583° пн. ш. 23.53694° у. д. / 52.64583; 23.53694
Пескі на мапе Польшчы
Пескі
Пескі
Пескі

Пе́скі (па-польску: Piaski, па-падляску: Piêski[1]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя. Адміністрацыйна прыналежыць солтыству ў Доўгім Бродзе.

Вёска знаходзіцца на ўскраіне Белавескай пушчы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьдзьвіжаньня Крыжа ў Вярстоку.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Пескі ўпершыню зьяўлялася ў царкоўных запісах з 70-ых гадоў 19 ст., хаця вядома пра існаваньне ў 1792 годзе стралецкага пасёлку, у якім пражывалі Лукаш Кендысь ды Янка Панасюк[2]. У міжваенны пэрыяд Пескі прыналежалі да гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 40 жыхароў (2 палякі-каталікі і 38 праваслаўных беларусаў)[3]. У час Другой сусьветнай вайны жыхары Пескаў былі выселаяныя немцамі да суседняга Вітава, да роднай вёскі вярнуліся ў канцы ліпеня 1944 году. Пасьля Другой сусьветнай вайны Пескі былі далучаныя да гміны Дубічы Царкоўныя.

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pudlaśki nazvy. Piêski svoja.org Праверана 4 траўня 2015 г.
  2. ^ Пескі (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 4 траўня 2015 г.
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.