Песьняры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Песьняры
P00022 002 t.jpg
Інфармацыя
Гады 1969 — цяпер
Адкуль Менск, Беларусь
Мова беларуская
расейская
Жанр фольк-рок
Выдавец «Мелодия»
Удзельнікі
«Песьняры» на паштовай марцы Беларусі

«Песьняры́» («Песняры́») — вакальна-інструмэнтальны ансамбаль пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна, створаны ў Менску ў 1969 годзе. Вядомы шырокай аўдыторыі слухачоў па песьнях «Белавеская пушча», «Беларусь», «Вологда» і шматлікіх іншых.

Ансамбаль першапачаткова пазыцыянаваўся як фальклёрны. Аснову рэпэртуару складалі апрацаваныя беларускія народныя песьні. Пасьля ў рэпэртуар былі ўключаныя песьні савецкіх кампазытараў, песьні на вершы вядомых паэтаў, такіх, як Янка Купала, Робэрт Бэрнз, Уладзімер Маякоўскі. Ансамблем было пастаўлена 2 вялікія тэатралізаваныя творы (рок-опэры) — «Песнь пра долю» і «Гусьляр».

У 1998 годзе ў гурце адбыўся раскол. У цяперашні час існуе каля пяці розных ансамбляў, якія маюць у сваім назове слова «Песьняры» і якія выконваюць песьні легендарнага калектыву.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1971 Ты мне вясною прыснiлася Ты мне вясною прысьнілася
1974 Алеся Алеся
1977 Перапёлачка Перапёлачка
1979 Волoгда Волагда
1980 Гусляр Гусьляр
1982 Зачарованная моя Мая зачараваная
1984 Через всю войну Праз усю вайну

Існуе таксама шэраг самотнікаў.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад гурту ўвесь час зьмяняўся. Найбольшыя знакамітымі ўдзельнікамі былі:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]