Петразаводзк
| Петразаводзк | |||||
| Петрозаводск Petroskoi |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1703 | ||||
| Горад з: | 1777 | ||||
| Былыя назвы: | Шуйскі завод, Пятроўскі завод, Яанісьліна | ||||
| Рэспубліка: | Карэлія | ||||
| Плошча: | 135 км² | ||||
| Вышыня: | 50—60 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2012) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
263 639 2330 |
||||
| Часавы пас: | UTC+4 | ||||
| Тэлефонны код: | +7 8142 | ||||
| Паштовы індэкс: | 1850xx | ||||
| Аўтамабільны код: | 10 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 61°47′ пн. ш. 34°21′ у. д. / 61.783° пн. ш. 34.35° у. д.Каардынаты: 61°47′ пн. ш. 34°21′ у. д. / 61.783° пн. ш. 34.35° у. д. | ||||
|
Петразаводзк на мапе Расеі
Петразаводзк
|
|||||
| http://петрозаводск.рф/ | |||||
Петразаводзк (па-расейску: Петрозаводск, па-фінску: Petroskoi, па-вэпску: Zavod) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Рэспублікі Карэлія. Горад месьціцца на берагах Петразаводзкае губы Анескага возера. Насельніцтва — 263,6 тыс. чалавек (2012 год).
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Горад заснаваны 25 чэрвеня 1703 году Пятром І, як Шуйскі завод. У 1777 годзе Пятроўскі завод быў ператвораны ў павятовы горад Петразаводзк. У 1916 годзе праз горад была пракладзеная чыгунка Петраград — Раманаў-на-Мурмане. У час Вялікай Айчыннай вайны Петразаводзк быў акупаваны фінскімі войскамі і моцна разбураны. Блізу Петразаводзку, у пасёлку Шокша, выяўленыя радовішчы чырвоных і цёмна-малінавых кварцытаў і чырвоных кварцытапяшчанікаў (распрацоўваецца з 18 стагодзьдзя, выкарыстоўваліся пры аздабленьні многіх мясцовых будынкаў і збудаваньняў, а таксама Ісаакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу, Маўзалею Леніна ў Маскве). Яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны Петразаводзк быў вядомы, як месца палітычнай ссылкі.
Гісторыя назваў [рэдагаваць]
- 1703 — Шуйскі завод
- 1704 — Пятроўскі завод
- 1777 — Петразаводзк
- 1941 — Яанісьліна
- 1944 — Петразаводзк
Рэкі [рэдагаваць]
У Петразаводзку працякаюць рэкі: Ласосінка, Шуя, Няглінка, Томіца.
Транспарт [рэдагаваць]
Тралейбус [рэдагаваць]
У 1961 годзе ў Петразаводзку адкрыты тралейбусны рух. На дадзены момант дзейнічае 7 маршрутаў. Раней у горадзе тралейбусная сетка налічвала да 10 маршрутаў. Першы тралейбусны парк адкрыты ў 1949 годзе на плошчы Маршала Жукава. Другое дэпо адкрытае ў 1998 годзе на Курганскай праездзе. З 1 чэрвеня 2011 г. праезд каштуе 12 рублёў.
Аўтобус [рэдагаваць]
9 траўня 1915 году ў Петразаводзку адкрыты аўтобусны рух. Па пачатку выкарыстоўваліся аўтамабілі.
Чыгуначная дарога [рэдагаваць]
З 1915 году ў Петразаводзку дзейнічае чыгуначны рух. З 1916 году ў Петразаводзк пачалі хадзіць міжгароднія цягнікі.
Аэрапорты [рэдагаваць]
У 1939 годзе ў Петразаводзку адкрыты аэрапорт Бесавец, побач зь вёскай Бесавец. Таксама дзейнічаюць аэрапорт Пяскі, з якога зь лістапада па травень ажыцьцяўляюцца штотыднёвыя рэйсы на Кіжы ды Сянную Губу, і аэрапорт Пу́даж. Раней функцыянаваў гідрапорт.
Водны вакзал [рэдагаваць]
Зь сярэдзіны 19 стагодзьдзя з Воднага вакзалу гораду Петразаводзку адпраўляюцца рэйсы ў Санкт-Пецярбург па рацэ Сьвір. З 1940 году рэйсы адпраўляюцца на Кіжы і на Бараньні Бераг.
Аўтамабільны дарогі [рэдагаваць]
Празь Петразаводзк праходзіць аўтадарога Санкт-Пецярбург — Мурманск — Нарвэгія E105 М18 «Кола». Адлегласьць да Санкт-Пецярбургу складае 412 км, да Фінляндыі па маршруце міжнароднай аўтастрады «Блакітная дарога» не перавышае 350 км.
Раёны [рэдагаваць]
У савецкі час у Петразаводзку існавалі два раёны (Ленінскі і Кастрычніцкі), але ў 1988 годзе яны былі скасаваныя.
Вуліцы [рэдагаваць]
На тэрыторыі Петразаводзку знаходзяцца шмат вуліц, праспэктаў, бульвараў, завулкаў і плошчаў.
Плошчы [рэдагаваць]
Галоўная плошча Петразаводзку — плошча Леніна. Ад яе па праспэкце Карла Маркса разьмешчана плошча Кірава. Прывакзальная плошча Петразаводзку — плошча Гагарына.
Славутасьці [рэдагаваць]
У Петразаводзку дзейнічаюць тры дзяржаўныя і рэспубліканскія музэі, 5 прафэсійных тэатраў, а таксама Карэльская дзяржаўная Філярмонія.
Нацыянальны склад [рэдагаваць]
- расейцы — 82%
- карэлы — 5%
- фіны — 3%
- беларусы — 3%
- украінцы — 2%
- вепсы — 1%
- азэрбайджанцы — 1%
- армяне — 1%
- палякі — 1%
- татары — 1%
Насельніцтва [рэдагаваць]
Значную колькасьць насельніцтва Петразаводзку складаюць расейцы, далей, паводле статыстыцы, прадстаўлены карэлы. Насельніцтва городу на 2010 год складае 263 тыс. чалавек. Колькасьць белрусаў — 7081 чалавек (на 2010 год) ці 3% насельніцтва Петразаводзку. Такім чынам, колькасьць беларусаў у горадзе раўняецца колькасьці фінаў.
Традыцыі [рэдагаваць]
Дзень гораду [рэдагаваць]
Дзень горада ў Петразаводзку сьвяткуецца ў апошнюю суботу чэрвеня (за выключэньнем 2011 году, калі пад Петразаводзкам адбылося крушэньне самалёту).
У 2003 годзе Петразаводзку споўнілася 300 гадоў. Горад быў узнагароджаны ордэнам Пятра Вялікага.
Пятроў дзень [рэдагаваць]
Актыўна гэтае сьвята адзначае карэльская вёска Лахці, дзе ў 18 стагодзьдзі была пабудавана царква сьвятых апосталаў Пятра і Паўла.
Адукацыя [рэдагаваць]
На тэрыторыі Петразаводзку знаходзяцца тры вышэйшыя ўстановы, каля 50 школаў і дзіцячых садкоў.
Герб і сьцяг [рэдагаваць]
Жыхары гораду [рэдагаваць]
Петразавадчане (петразавадчанін, петразавадчанка).