Петэр Парлер
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Петэр Парлер (па-нямецку: Peter Parler, па-лацінку: Petrus de Gemunden in Suevia), Петр Парлерж (па-чэску: Petr Parléř) (каля 1330, Швэбіш Гмюнд – 13 ліпеня 1399, Прага) — архітэктар, найбольш вядомы як стваральнік Карлава маста і кіраўнік (з 1352 да сваёй сьмерці) будаўніцтва катэдры сьвятога Віта.
Петэр Парлер быў прадстаўніком архітэктарскай дынастыі Парлераў, сынам Генрыха Парлера Старэйшага і айцом Венцэля (Вацлава) і Ёгана (Яна) Парлераў.
У 1988 чэскі астраном Антанін Мркос назваў у гонар Петэра Парлера астэроід 6550 Парлерж.
Спасылкі [рэдагаваць]
Петэр Парлер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў