Пецярбурская дамова аб зоне вольнага гандлю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пецярбурская дамова аб ЗВГ
Пецярбурская дамова аб зоне вольнага гандлю 2011 году
Тып дамовы міжнароднае пагадненьне
Падпісаная 18 кастрычніка 2011
 ·  месца Санкт-Пецярбург (Расея)
Набыла моц 20 верасьня 2012
 ·  умовы Бязмытны гандаль, узаемны допуск да дзяржаўных закупаў, неабмежаваньне грашовых пераводаў і плацяжоў
Тэрмін дзеяньня неабмежаваны
Бакі Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргыстан, Малдова, Расея, Узбэкістан
Месца захаваньня Менск (Беларусь)[1]
Статус дзейная
Мова расейская
cis.minsk.by

Пецярбурская дамова аб зоне вольнага гандлю — шматбаковае міжнароднае пагадненьне, падпісанае 8 дзяржавамі Сярэдняй Азіі ды Ўсходняй Эўропы, у тым ліку Беларусьсю, у Пецярбургу (Расея) 18 кастрычніка 2011 году на расейскай мове. Складалася з 25 артыкулаў. Замяніла сабою Маскоўскае пагадненьне аб стварэньні зоны вольнага гандлю ад 15 красавіка 1994 году. Набыла моц 20 верасьня 2012 г. Да канца году дамову зацьвердзілі Армэнія (17 кастрычніка), Казахстан (8 сьнежня) і Малдова (9 сьнежня). 13 сьнежня 2013 г. далучыўся Кыргыстан. 12 студзеня 2014 г. — Узбэкістан.

Умовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Артыкула 2 Дамовы ўрады-ўдзельнікі абавязваліся скасаваць між сабой мыты на вываз і ўвоз тавараў. Артыкулам 3 забаранялася колькаснае абмежаваньне на ўзаемны вываз і ўвоз тавараў. Артыкул 6 прадугледжваў заканадаўчае наданьне таварам зь дзяржаваў-удзельніцаў і іх пастаўнікам ня горшых умоваў для дзяржаўнага закупу, чымся ўсялякім іншым таварам і пастаўнікам.

Паводле Арт. 7 бакі Дамовы надавалі правозімым празь землі адзін аднаго таварам ня горшыя ўмовы, чымся правозімым інакш таварам. Артыкул 8 абавязваў вызваляць тавар зь дзяржавы-ўдзельніцы ад адмысловага ахоўнага мыта, калі адначасна: 1) тая дзяржава застаецца па-за пяцёркай найбуйнейшых пастаўнікоў тавара цягам папярэдніх трох год; 2) абсяг і дзель увозу тавару з той дзяржавы расьлі папярэднія тры гады марудней, чымся зь іншых дзяржаваў; 3) цана ўвозімага з той дзяржавы тавару на ўнутраным рынку сягае роўню цаны айчыннага таваравытворцы.

Паводле Арт. 10 урады-ўдзельнікі абавязваліся штогод паведамляць адзін аднаму аб агульнай суме і разьмеркаваньні дзяржаўнай дамапогі прадпрыемствам. Артыкул 13 прадугледжваў скасаваньне абмежаваньня грашовых пераводаў і плацяжоў за пастаўкі тавараў ва ўзаемным гандлі. Артыкулам 14 забаранялася абмежаваньне плацяжоў і пераводаў у тых замежных валютах, што не ўваходзілі ў склад запасаў дзяржавы-ўдзельніцы.

ГУАМ (арганізацыя)ГрузіяАзэрбайджанУкраінаМалдоваТаджыкістанТуркмэністанАрганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецыЭўразійскі эканамічны зьвязУзбэкістанКыргыстанКазахстанАрмэніяСаюзная дзяржава Беларусі і РасеіБеларусьРасеяСадружнасьць незалежных дзяржаваўПецярбурская дамова аб зоне вольнага гандлюБалтыйская асамблеяЛетуваЛатвіяЭстоніяСупольнасьць непрызнаных дзяржаваўПрыднястроўеАбхазіяПаўднёвая Асэтыя
Дыяграма Ойлера з дачыненьнямі між рознымі наднацыянальнымі ўтварэньнямі на постсавецкай прасторыпар

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Устава на Выканаўчы камітэт СНД (рас.) // Выканаўчы камітэт СНД, 21 чэрвеня 2000 г. Праверана 14 жніўня 2013 г.