Платон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Платон
Πλάτων
Head Platon Glyptothek Munich 548.jpg
Род дзейнасьці філязофія
Дата нараджэньня 427 да н.э.
Месца нараджэньня Атэны
Дата сьмерці 347 да н.э.
Месца сьмерці Атэны

Плато́н (па-грэцку: Πλάτων) (427 да н. э. верагодна ў Атэнах (паводле некаторых зьвестак на высьпе Эгіна) – 347 да н. э. у Aтэнах) — адзін з найвыбітнейшых філёзафаў старажытнасьці. Сын Арыстона і Перыкліёны, спачатку насіў імя Арыстокл (па-грэцку: Αριστοκλής).

Зьмест

[рэдагаваць] Жыцьцяпіс

Арыстакрат з паходжаньня, Платон быў вучнем Сакрата. Ен стаў сьведкам сьмерці свайго настаўніка, калі той прыняў атруту. Пасьля сьмерці настаўніка філёзаф пачаў вандраваць.

У Сыцыліі Платон пазнаёміўся з Дыёнам, членам сям'і тырана Сыракузаў. Там ён вырашыў заняцца выхаваньнем сына тырана Дыяніса малодшага, каб выхаваць ідэальнага кіраўніка дзяржавы, які адпавядаў бы тэорыям і поглядам Платона, але бацька Дыяніс старэйшы заўпарціўся, і філёзаф быў вымушаны пакінуць Сіракузы.

Паводле паданьня, падчас плаваньня, карабель, на якім плыў Платон, пацярпеў крушэньне, і філёзаф патрапіў у рукі злодзеяў і быў прададзены ў нявольніцтва. Праз нейкі час ён быў выкуплены і вярнуўся ў Атэны. Там Платон заснаваў сваю знакамітую школу — "Акадэмію".

Платон памёр ва ўзросьце 80 гадоў.

[рэдагаваць] Ацэнкі

Платон атрымаў прызнаньне яшчэ пры жыцьці, што дапамагло ягоным творам дайсьці да нашых дзён. Гістарычная фігура Платона была заменена на ідэалізаванае ўяўленьне пра унівэрсальнага філёзафа ў школе нэаплатанізму Плаціна (3 ст.)[1].

[рэдагаваць] Іканаграфія

Сваё папулярнае імя атрымаў за «шырокія плоскія» грудзі і лоб. У эпоху Адраджэньня Платона ўяўлялі сабе ідэальна прыгожым чалавекам, сьледам за думкай антычных аўтараў[2]. Таму яго партрэтам лічылі прыгожую бронзавую галаву з павязкай на валасах (пазьней імаверна атаясамлена з Дыянісам). Аўтэнтычны партрэт Платона быў атаясамлены толькі ў канцы 19 ст. з гермай, якую перавезлі ў Бэрлін са збораў Кастэлані ў Рыме (1884), і якая стала асновай усё далейшай, верагоднай іканаграфіі Платона. Адзначаецца, што від Платона, вонкава неінтэлігентны, «негеніяльны» выклікаў пэўнае расчараваньне ў дасьледчыкаў. Аднак, гэтае ўяўнае разыходжаньне паміж формай і зьместам адпавядала поглядам на мастацтва самога Платона, які лічыў мастацтва нечым цалкам ілюзорным, падманлівым[1].

[рэдагаваць] Крыніцы і Заўвагі

  1. ^ a b Партрэты...
  2. ^ Такое меркаваньне ўвасобілася, напрыклад, у фрэсцы Рафаэля «Атэнская школа». Партрэты...

[рэдагаваць] Літаратура

  • Жана Эрш. "Філасофскае здумленне", Беларускі фонд Сораса, 1996 г.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Платонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

На іншых мовах