Плаціна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Плаціна ДнепраГЭСа, 1947

Плаці́нагідратэхнічная пабудова, якая перагарожвае вадацёк ці вадаём для пад’ёму ўзроўню вады. Гідраэнэргія й гідраакумуліруючыя электрастанцыі часьцяком выкарыстоўваюцца ў спалучэньні з плацінай для выпрацоўкі электраэнэргіі. Таксама служыць для збору напору ў месцы разьмяшчэньня пабудовы і стварэньня вадасховішча.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія пабудовы плаціны адбылася ў Мэсапатаміі й на Блізкім Усходзе. Плаціны былі выкарыстаны дзеля кантролю ўзроўню вады, каб паўплываць на рэкі Тыгр і Эўфрат, якія могуць быць вельмі непрадказальнымі.

Самая раньняя вядомая плаціна Джава ў Ярданіі, у 100 кілямэтрох на паўночны ўсход ад сталіцы краіны горада Амана. Гэтая гравітацыйная плаціна мае 4,5 м у вышыню й таўшчыню каменнай сьцяны ў 1 м, якая падтрымліваецца земляным валам у 50 м. Пабудова датуецца 3000 годам да н. э.[1]. Яшчэ адна вядомая плаціна Сад-эль-Кафара знаходзілася ў Старажытным Эгіпце, разьмешчана прыкладна ў 25 км на поўдзень ад Каіра, мела 102 м у даўжыню ейнага падмурка й 87 м у шырыню. Плаціна была пабудавана каля 2800 альбо 2600 гадоў да н. э.[2], дзеля барацьбы з паводкамі, але была разбурана моцным дажджом падчас будаўніцтва альбо неўзабаве пасьля гэтага[2]. Напрыканцы 3 стагодзьдзя да нашай эры складаная водагаспадарчая сыстэмы была пабудава ў Індыі, у старажытным горадзе Дхалявіра. Сыстэма ўключала ў сябе 16 рэзэрвуараў, плацінаў і розныя каналы для збору вады й ейнага захоўваньня[3].

У часы існаваньня Рымскай імпэрыі была характэрна здольнасьць плянаваць і арганізоўваць буйныя інжынэрныя збудаваньні[4]. Рымскія пляніроўшчыкі ўвялі новую канцэпцыю будаўніцтва буйных плацінных вадасховішчаў, якія могуць забясьпечыць сталую падачу вады для гарадзкіх паселішчаў, нават у сухі сэзон. Іхняе наватарскае выкарыстаньне воданепранікальнага гідраўлічнага раствора, у прыватнасьці выкарыстаньне рымскага бэтону, дазволіла будаваць значна большыя па памерах плаціны чым гэта было раней, як то плаціна на возеры ў Хомсе, хутчэй за ўсё самы вялікі водны бар’ер на сённяшні дзень, і плаціна Харбака, што знаходзілася ў Рымскай Сырыі.

Клясыфікацыя паводле структуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На аснове структуры й матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца, плаціны клясыфікуюцца як драўляныя плаціны, аркава-гравітацыйныя плаціны, гаці й каменнамуравыя плаціны, пры гэтым існуюць некалькі падтыпаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Günther Garbrecht: "Wasserspeicher (Talsperren) in der Antike", Antike Welt, 2nd special edition: Antiker Wasserbau (1986), pp.51-64 (52)
  2. ^ а б Mohamed Bazza (28-30). «Overview of the hystory of water resources and irrigation management in the near east region».
  3. ^ «The reservoirs of Dholavira». The Southasia Trust. December 2008.
  4. ^ Smith, Norman (1971), A History of Dams, London: Peter Davies, pp. 25–49, ISBN 0-432-15090-0

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Плацінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў