Плечаногія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плечаногія

Плечаногія, Брахіяподы (Brachiopoda, ад па-старажытнагрэцку: Βραχίων — плячо, па-старажытнагрэцку: Πούς — нага) — тып бесхрыбетных марскіх жывёлаў.

Біялёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плечаногія — невялікія адзіночныя жывёлы, што вядуць як правіла седлівы лад жыцьця. Сустракаюцца на марскім мелкаводзьдзе, часта ў халодных водах. Цела са спіны і брушнога боку пакрыта двухстворкавай вапнавай ракавінай, з-за чаго плечаногія зьнешне нагадваюць двухстворкавых малюскаў. Даўжыня ракавіны ад 5 мм да 8 гл; ў выкапнёвых відаў дасягала 37,5 см. Афарбоўка жоўтая, ружаватая або шэрая; у некаторых відаў чорная, аранжавая ці чырвоная. Вонкавая паверхня ракавіны бывае гладкай, рабрыстай або складкавай; у некаторых выкапнёвых відаў (прадуктыды) меліся шыпы.