Пласкагор’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Плоскаўзвышша»)
Атэртонскае плоскаўзвышша ў Кўінзлэндзе, Аўстралія

Пласкагор’е (плоскаўзвышша) — вялізны надзел горнага рэльефа вышынёй да 1000 м над узроўнем мора й больш з пераважна плоскай й кволахвалівнай водападзельнай певерхней. Часам падзяляецца вузкімі далінамі. У склад плоскаўзвышшаў уваходзіць плято, што можа прыводзіць да іх атаясамліваньня.

Пласкагор’і ўтвараюцца гарызантальна ляжачымі слаямі земных пародаў-пластаў ува ўмовах плятформеннага тэктанічнага рэжыма.

Найбольш буйныя пласкагор’і — Сярэднясыбірскае й Анаталійскае.

Адным з самых вялікіх і высокіх пласкагор’яў зьяўляецца таксама Тыбэцкае пласкагор'е, якое атрымала назоў «дах сьвету». Яно займае плошчу 2,5 млн км² і знаходзіцца на вышыні 5000 м над узроўнем мора.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пласкагор’есховішча мультымэдыйных матэрыялаў