Плошча Рэмбранта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік Рэмбранту

Плошча Рэмбранта (па-нідэрляндзку: Rembrandtplein) — адна з цэнтральных плошчаў Амстэрдама, Нідэрлянды. З 1669 году на плошчы знаходзіўся Алейны рынак і плошча насіла назву Botermarkt, а ў 1876 годзе атрымала сучасную назву ў гонар мастака Рэмбранта ван Рэйна. У цэнтры плошчы знаходзіцца помнік Рэмбранту.

Пасьля Другой сусьветнай вайны гэтая плошча ператварылася ў цэнтар начнога жыцьця. Тут разьмясьцілася мноства кавярняў, крам і гатэлей. Акрамя таго, на плошчы ўсталёваны самы вялікі ў Эўропе ВК-экран 7,6 * 15 м[1]. У 2009 годзе была праведзена вялікая рэканструкцыя плошчы: яна была вызвалена ад залішніх зялёных насаджэньняў, а помнік Рэмбранту перамешчаны ў цэнтар плошчы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]